Веснавыя клопаты ў Макранах

Асаблівасць сёлетняй пасяўной, як адзначае галоўны аграном СВК “Макраны” Ігар Бурда, у спрыяльных умовах для ранніх вясенніх работ: палі не затоплены вадою, усюды можа прайсці тэхніка. Гэта і дало магчымасць апярэдзіць час і ўжо другі тыдзень сеяць яравыя зерневыя і зернебабовыя. Па стану на 18 сакавіка на палях гаспадаркі засеяна ўжо 185 з запланаваных 345 гектараў яравых зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы). Рабоце хуткімі тэмпамі, а СВК “Макраны” ідзе на сяўбе ў ліку першых, паспрыяла тое, што сельгасарганізацыя набыла яшчэ адзін энерганасычаны трактар, цяпер на палях гаспадаркі працуе тры такія трактары.
Тэхнічны парк у “Макранах” папоўнілі і новы раскідвальнік ПМФ-18, які ў дзень можа ўносіць па 600 тон угнаенняў, замяняючы два звычайныя, і апырсквальнік з GPS-навігатарам. Адначасова з сяўбой у гаспадарцы заняты на ўнясенні арганікі, падкормцы азімых зерневых культур, шматгадовых траў.
Не першы год працуе на сяўбе механізатар Уладзімір Алесяюк. Працуе ён старанна, умела, бо ведае, якой важнай з’яўляецца яго праца.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: механізатар СВК “Макраны” Уладзімір Алесяюк шчыруе на сяўбе яравых.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 22.03.2014 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!