“Сямейны альбом” абаронцаў Брэсцкай крэпасці

Супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” для вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны некалькі дзён прапаноўвалі на базе раённай гімназіі свой новы праект – перасоўную выставу“Сямейны альбом. Памяць бацькоў”.

Яе наведала тысяча вучняў 1-11 класаў школ раёна.
На працягу 45 хвілін экскурсавод, выкарыстоўваючы 10 стэндаў з фотаздымкамі, цікава і запамінальна расказваў пра гераічную абарону крэпасці, ствараў праўдзівы і рэалістычны вобраз тых, хто змагаўся бясстрашна да апошняга і цаною свайго жыцця каваў перамогу. А гэта — 10 абаронцаў цытадэлі і герояў Брэста.
…Зачытваюцца ўспаміны родных і пісьмы тых, хто змагаўся з ворагам.Гучаць імёны Андрэя Кіжаватава, Івана Зубачова, Яфіма Фаміна, Уладзіміра Шаблоўскага, Рыгора Зінчанкі…
Заканчваецца экскурсія праглядам фільма “Брэсцкая крэпасць-герой”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час перасоўнай выставы “Сямейны альбом. Памяць бацькоў”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий