Карысны сіндром

У кнізе скаргаў і прапаноў Дома быту, з якой мне захацелася абавязкова пазнаёміцца, зроблена шмат запісаў. Сярод іх знайшла і такі: “Прашу кіраўніцтва арганізацыі заахвоціць работнікаў мужчынскай залы цырульні Дома быту за высокую культуру абслугоўвання і вельмі добразычлівыя адносіны да кліентаў. Больш бы вам такіх работнікаў, як Галіна Валошчык”.
Зрэшты, не толькі гэты майстар заслугоўвае добрых і цёплых слоў у свой адрас. Яе калегі Таццяна Дэйнак, Кацярына Панасюк і Людміла Пішчык — таксама. Бо кожная з іх стараецца працаваць так, каб кліент пакідаў залу не толькі з добрым настроем, але і каб яму хацелася прыйсці сюды зноў і зноў.
Між іншым, у майстроў мужчынскай залы заўсёды шмат пастаянных кліентаў. Апошнія перакананы, што тут прыслухаюцца да іх просьбаў, пастараюцца задаволіць нават самы прыдзірлівы густ, а калі трэба, — падкажуць, які стыль выбраць, што цяпер у модзе і ці да твару гэта кліенту. Прычым вельмі прафесійна. Вопыту ж майстрыхам з цырульні не пазычаць. Усе яны – работніцы са стажам. Галя Валошчык, да прыкладу, прыйшла ў цырульню ў 1987 годзе, амаль 24 гады працуе тут Таццяна Дэйнак, больш за 20 — Кацярына Панасюк. А Люда Пішчык хоць у калектыве ўсяго паўтара года, у цырульніцкай справе таксама не навічок. Быў, праўда, у яе нейкі час перапынак, але, калі зноў прыйшла ў цырульню, каб не адставаць ад калег, аднавіць ці папоўніць свае веды па цырульніцкаму майстэрству за свой кошт паехала на курсы. І цяпер – з усімі нароўні.
Прыцягвае кліентаў мужчынская зала яшчэ і ўтульнасцю. Тут вельмі шмат кветак, якія па сваёй уласнай ініцыятыве разво­дзяць і за якімі даглядаюць самі цырульнікі. Кожная з іх добра разумее, што на кліента “працуе” ўсё: як сустрэнеш, ветліва ці не абслужыш, утульна і камфортна яму было ў цырульні ці не.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: цырульнікі мужчынскай залы Дома быту Галіна ВАЛОШЧЫК і Людміла ПІШЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 22.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://shah21.com.ua

russ-love.com

adulttorrent.org/