З гордасцю за Беларусь!

Кацярыну Базылевіч з першым у жыцці галасаваннем віншуе Таццяна Свірыда, старшыня выбарчай камісіі.

Маларыцкі-Чырвонаармейскі выбарчы ўчастак №1
У 8.00 на ўчастку №1 для галасавання з’яўляюцца выбаршчыкі, каб аддаць свой голас на карысць абранага кандыдата. Першым запоўненыя бюлетэні ва урну апусціў Мікалай Хведарук.
— Галасую не першы раз, — кажа Мікалай Леанідавіч. — І на гэты раз выбар зрабіў даўно. Паўтаруся, кожны грамадзянін краіны павінен прыняць удзел у выбарах у мясцовыя Саветы. І асабліва моладзь.Хочацца, каб усе мы жылі шчасліва, годна, каб у нашым жыцці было ўсё стабільна. За гэта і прагаласаваў.
— Сёння я галасую першы раз у жыцці, — гаворыць Кацярына Базылевіч. – Было трошкі нават боязна, але супакоіла мама. Яна ўсё падрабязна расказала і растлумачыла.
Таццяна Свірыда шчыра павіншавала маладую выбаршчыцу з гэтай значнай падзеяй у яе жыцці, пажадала Кацярыне ўсяго самага найлепшага і ўручыла памятны сувенір.
Большая частка выбаршчыкаў прыйшла галасаваць бліжэй да абеду. Менавіта ў гэты час і пачаўся канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці, які падрыхтаваны быў сіламі гарадскога Дома культуры.
Святочна-дзелавая атмасфера на выбарчым участку панавала ўвесь дзень. У зале для галасавання было даволі ўтульна і гасцінна. Тут жа працаваў выязны буфет, дзе выбаршчыкаў ветліва абслугоўвалі прадаўцы магазіна №14 райспажыўтаварыства.
* * *
Між іншым, у спісы для галасавання па Маларыцкім-Чырвонаармейскім выбарчым участку было ўнесена 2067 выбаршчыкаў, з іх 23,9% прагаласавалі датэрмінова.
Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Анастасія Валашчук галасуе ўпершыню.

 

Маларыцкі-Піянерскі выбарчы ўчастак №2
Бесперапынным патокам ішлі маларытчане і на выбарчы ўчастак №2, што размясціўся ў памяшканні дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1800 выбаршчыкаў, якія тут зарэгістраваны, да 11 гадзін свае галасы за кандыдатаў у абласны і раённы Саветы дэпутатаў, з улікам датэрміновага галасавання, аддалі 654 чалавекі. У працэнтных адносінах гэта 36,3 ад агульнай колькасці выбаршчыкаў на ўчастку.
Скарыстаўся магчымасцю аддаць свой голас датэрмінова на гэтым участку 491 маларытчанін. Акрамя таго, каля 20 выбаршчыкаў, якія па стану здароўя не маглі прыйсці на ўчастак, прагаласавалі дома.
Былі і тыя, хто ўпершыню прыняў удзел у выбарах. Гэта, згодна са спісамі выбаршчыкаў, 12 юнакоў і дзяўчат. Маладыя людзі, якія першы раз у сваім жыцці скарысталіся сваім заканадаўчым правам голасу, прыкметна хваляваліся, аднак члены выбарчай камісіі дакладна растлумачылі ўвесь парадак галасавання.
Для Анас­тасіі Валашчук гэта першыя выбары, таму, як адзначыла дзяўчына, асабліва адчуваецца іх важнасць:
— Усе мы гра­­мадзяне сваёй краіны, прыемна ўсве­­дамляць, што ад нашага голасу залежыць тое, якой яна будзе ў бліжэйшай будучыні. Хутка я паеду вучыцца, добра што ўпершыню мне давялося прагаласаваць менавіта ў сваім родным горадзе.
Усе юныя выбаршчыкі, якія прынялі ўдзел у выбарах, атрымалі невялікія сувеніры на памяць аб гэтай важнай палітычнай падзеі.
Назіральнікі, якія працавалі на гэтым участку, не выказалі ніякіх нараканняў на правядзенне выбараў. А ў фае навучальнай установы працавала гандлёвая кропка, дзе можна было набыць розныя прысмакі і напоі.
Дар’я ЛУЦЫК.

На Маларыцкім-Савецкім выбарчым участку №3.

Маларыцкі-Савецкі выбарчы ўчастак №3
Ён размешчаны ў райаграпрамтэхніцы і самы вялікі па колькасці выбаршчыкаў у горадзе: у спісах – 2328 чалавек. Датэрмінова, як сказала старшыня ўчастковай камісіі Ала Родзіна, прагаласавалі 19% выбар­шчыкаў.
З самага ранку людзі ішлі на ўчастак актыўна. Нядзельны, такі прыгожы і сонеч­ны дзянёк нада­ваў асобы святочны настрой. Да сустрэчы вы­баршчыкаў тут падрыхта­валіся надзвычай цёпла. Яркую па­літру святу надавалі буфет райспажыў­таварыства з вы­танча­нымі стра­вамі, дэгустацыя пра­дукцыі ААТ “Маларыцкі кансер­вава­гароднінасу­шыльны камбінат”, выс­тава работ маладых людзей з інва­ліднасцю, якія займаюцца на аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Тут жа паслугі прапаноўвала і раённая паліклініка – можна было змераць ціск, тэмпературу, узровень цукру ў крыві, чым ахвотна і скарысталіся многія выбар­шчыкі.
Атрымаўшы бюлетэні, мно­гія падыходзілі да стэнда і ўваж­ліва вы­вучалі выве­ша­ныя на ім біяграфіі кан­ды­датаў.
— З якім нас­т­роем, з які­мі думкамі пры­йшлі на вы­бары? – па­ці­кавілася ў маларытчан Евы і Анатоля Да­ма­рацкіх.
— Прымаем удзел у выбарах пастаянна. Таму і на гэты раз прыйшлі з самымі доб­рымі пачуццямі, з гордасцю за нашу краіну, за нашу Маларыту, дзе нам жывецца камфортна. Спадзяемся, што абраныя намі дэпутаты будуць старацца паляпшаць якасць нашага жыцця. Бо дэпутаты мясцовага ўзроўню – гэта людзі, якія жывуць побач з намі. Таму ім, як нікому, лепш будуць зразумелыя нашы праблемы.
— А якімі якасцямі, на ваш погляд, павінен валодаць дэпутат? — спытала ў маладой жанчыны, якая толькі што апусціла бюлетэнь ва ўрну.
— Павінен быць клапатлівым, уважлівым, адкрытым. І, вядома ж, добразычлівым. За такога я і прагаласавала.
Ніна СВІЦЮК.

Ганна Якаўлеўна Сцепанюк галасуе дома.

Маларыцкі-Школьны выбарчы ўчастак №4
Выбарчая камісія на Маларыцкім-Школьным участку №4 для галасавання пачала працаваць, як і належыла, у 8 гадзін ранку. Але найбольшая актыўнасць выбаршчыкаў была бліжэй да 11 гадзін.
— Пасля першай гадзіны выбараў на ўчастку прагаласавала ў цэлым, з улікам датэрміновага галасавання, 22,3 працэнта выбаршчыкаў. Галасаванне праходзіла спакойна, без лішніх праяў эмоцый, выбаршчыкі былі актыўнымі і добразычлівымі, — паведаміла старшыня выбарчай камісіі, дырэктар СШ №1 Наталля Пракапук.
Апоўдні ў фае, дзе праходзіла галасаванне, стала шматлюдна. Ля кабінак нават былі чэргі. Многія прыходзілі прагаласаваць сем’ямі, дзеці ахвотна дапамагалі бацькам кінуць бюлетэні з прозвішчамі кандыдатаў у скрынку для галасавання. У першай палове дня самымі актыўнымі былі пенсіянеры.
— Я лічу сваім абавязкам прыйсці на выбары, — ахвотна згаджаецца падзяліцца сваімі думкамі маларытчанін Уладзімір Андрэевіч Бойка. – Вельмі важна выбраць дэпутатаў: і сельскіх, і раённых, і абласных Саветаў, каб яны прадстаўлялі нашы інтарэсы ў вышэйшых заканадаўчых органах для рашэння ўсіх тых пытанняў эканомікі, сацыяльнага развіцця, якія стаяць перад грамадствам. Бо хто, як не дэпутат, які жыве побач, ведае праблемы і надзеі людзей.
15 гадзін. На ўчастку прагаласавала больш за тысячу выбаршчыкаў. Можна сказаць, што выбары адбыліся. Але галасаванне працягваецца, і ў членаў камісіі наперадзе яшчэ адна важная справа – наведаць дома тых выбаршчыкаў, якія па стану здароўя не могуць прыйсці на ўчастак для галасавання. Такіх у спісе больш за 20 чалавек. Камісія адпраўляецца па адрасах. Першы прыпынак ля дома №5 па вуліцы Лермантава. Марыя Пятроўна Струк сустракае гасцей усмешкай, а праводзіць шчырым “дзякуй” за тое, што наведаліся да яе, дапамаглі таксама прыняць удзел у важнай палітычнай кампаніі. Дзякуе за тое, што не забылі яе, і Ганна Якаўлеўна Сцепанюк. Раней, заўважае пенсіянерка, сама заўжды ахвотна наведвалася на выбарчы ўчастак, цяпер сіл няма ісці далёка. А калі ёсць магчымасць аддаць свой голас дома – гэта вельмі зручна.
Святлана МАКСІМУК.
Фотаматэрыялы Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА і Мікалая НАВУМЧЫКА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.03.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


zilla credit hyip

http://profvest.com

medicaments-24.com