Крыніца жыццёвых сіл

“Гартаючы жыцця пражытыя старонкі” – так называлася чарговае пасяджэнне міні-клуба, якое сабрала ў доме жыхара вёскі Асавая, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Ануфрыевіча Наумчыка такіх жа, як ён, адзінокіх пажылых людзей. Работнікі аддзялення сацыяльнага абслугоўвання дома тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з культработнікамі Ляхавецкага і Макранскага СДК падрыхтавалі для вяскоўцаў цікавую праграму. Ад інспектара аддзялення Наталлі Сай пажылыя людзі пачулі парады, якія могуць дапамагчы ім забяспечыць маёмасную і асабістую бяспеку. Псіхолаг Дар’я Уласюк распавяла пра паслугі Цэнтра. А работнікі культуры парадавалі пенсіянераў душэўнымі песнямі, ажывілі іх успаміны аб пражытых гадах.
Чым каштоўныя такія сустрэчы для адзінокіх састарэлых людзей, якія знаходзяцца на абслугоўванні сацыяльных работнікаў? У першую чаргу, магчымасцю зносіцца. Пакінуўшы сцены свайго дома, пажылыя людзі забываюць пра сваю адзіноту, хваробы, крыўды. Яны радуюцца сустрэчы, атрымліваюць уражанні. І ўсё гэта дае ім новыя жыццёвыя сілы.
Людміла АЛЕСІК,
загадчыца аддзялення сацыяльнага абслугоўвання дома.
НА ЗДЫМКУ: пенсіянеры ў гасцях ва ўдзельніка вайны Андрэя Ануфрыевіча Наумчыка.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.