Урок стральбы i смак салдацкай кашы

Не першы год на базе Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя дзейнічае маладзёжны атрад аховы правапарадку. Юнакі, якія ўваходзяць у яго, аказваюць садзейнічанне праваахоўным органам у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяродку. У рамках мерапрыемстваў да дня нараджэння маладзёжных атрадаў аховы правапарадку раённы камітэт ГА “БРСМ” разам з дзяржаўным прафесійным ліцэем і Ленінскім РК ГА “БРСМ” г. Брэста арганізавалі паездку членаў маладзёжнага атрада ў горад Брэст. Юнакі пабывалі ў Ленінскім аддзеле Дэпартамента аховы, дзе пазнаёміліся з прафесійнай дзейнасцю супрацоўнікаў аддзела і нават змаглі папрактыкавацца ў стральбе на электронным трэнажоры. У музеі Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы хлопцам былі ўрачыста ўручаны пасведчанні членаў МААП.
Цікавай была і экскурсія ў вайсковую часць 5526 МУС РБ г. Брэста. Юнакі пазнаёміліся са зброяй і ваеннай тэхнікай, прымералі на сябе форму, наведалі кіналагічны гарадок, прынялі ўдзел у занятках са службовымі сабакамі, пачаставаліся кашай у салдацкай сталоўцы. А яшчэ адбыўся таварыскі матч па валейболу паміж зборнай камандай маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і камандай ваеннаслужачых.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.03.2014 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

купить женские солнцезащитные очки
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!