Настаўнік – прафесія кругласутачная

На базе СШ №2 г.Маларыты прайшоў фінальны тур абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гг.” у прадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”. За званне пераможцы змагаліся 6 настаўнікаў Брэстчыны.Традыцыйна конкурс складаўся з некалькіх этапаў, кожны з якіх ацэньваўся адпаведнай колькасцю балаў.

Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2001”. Вадзім Паўлавіч шчыра пажадаў канкурсанткам поспехаў, удачы, бадзёрасці духу,сілы волі, далейшых дасягненняў на педагагічнай ніве,прызнання і павагі калег і бацькоў, любові вучняў.
— Няхай і надалей да новых вяршынь педагагічнага майстэрства і творчасці штодзень кліча вас і вядзе за сабой “Крыштальны журавель”. Няхай ён для вас стане своеасаблівай пуцяводнай зоркай, — зазначыў Вадзім Шпетны.
…І вось надыходзяць заключныя акорды мерапрыемства. Людміла Гадуйка, старшыня журы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, аб’яўляе вынікі конкурсу. У намінацыі “Творчасць і майстэрства” журы ўзнагародзіла Галіну Паўлаўну Кніга, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Пружаны; у намінацыі “Аўтарская індывідуальнасць” – Наталлю Андрэеўну Асіпук, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі г.Маларыта; у намінацыі “Сучаснасць і класіка” – Ганну Мікалаеўну Сверба, настаўніцу рускай мовы і літаратуры СШ №5 г. Брэста. Лаўрэатамі абласнога этапу конкурсу сталі: Алёна Уладзіміраўна Данілішына, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №18 г. Пінска, і Ала Васільеўна Валінская, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №1 г. Івацэвічы. Пераможцай Брэсцкага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2014” у намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура” стала Наталля Георгіеўна Швед, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №16 г. Баранавічы. Усім ім былі адрасаваны цёплыя словы шчырых віншаванняў, найлепшых пажаданняў, кветкі, усмешкі…
— У конкурсе “Настаўнік года” ўдзельнічаю ўпершыню, хоць педагагічны стаж складае не адзін год, — гаворыць Наталля Асіпук, намінантка, настаўніца Маларыцкай раённай гімназіі. – Конкурс стаў для мяне карысным і пазнавальным у многіх аспектах. Я пазнаёмілася з цікавымі і творчымі людзьмі, узбагаціла свой педагагічны вопыт новымі і карыснымі ідэямі, знаходкамі. На асабістым вопыце яшчэ раз пераканалася: каб нечага значнага дасягнуць, неабходна нястомна штодзень працаваць. Бо нездарма кажуць, што настаўнік – прафесія кругласутачная.
Р.S. Арганізатары конкурсу шчыра дзякуюць індывідуальнаму прадпрымальніку Таццяне Стара­сотнікавай за спонсарскую дапамогу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вадзім Шпетны, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2001” з фіналістамі Брэсцкага абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гг.”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


maxformer.com

https://progressive.ua

adulttorrent.org