На базе КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” прайшоў абласны семінар “Дзень аховы працы”.

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ, абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, галоўныя інжынеры, інжынеры па ахове працы прадпрыемстваў БАУП “Упраўленне ЖКГ”.
Знаёмства з тым, як арганізаваны ў Маларыцкім камунальным унітарным шматпрофільным вытворчым прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі пытанні аховы працы, пачалося з класа па ахове працы, дзе створаны ўсе ўмовы для якаснай праверкі ведаў работнікаў па правілах бяспечнага выканання ўсіх відаў работ. З тым, як захоўваюцца патрабаванні па ахове працы пры правядзенні тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатрактарнай тэхнікі, пазнаёміліся ўдзельнікі семі­нара, пабываўшы ў гаражы прадпрыемства. На практыцы прадэманстравалі мала­рыцкія камунальнікі сваім калегам захаванне патрабаванняў па ахове працы пры абслугоўванні пагружной помпы пры правядзенні работ па ачыстцы рэзервуараў чыстай вады. Удзельнікі семінара змаглі наведаць санітарна-бытавыя памяшканні прадпрыемства, пазнаёміліся з работай грамадскіх інспектараў па кантролю за станам аховы працы. Між іншым, у розных структурных падраздзяленнях прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна дзейнічае 18 грамадскіх інспектараў, якія на месцах вядуць штодзённы кантроль за станам працоўных месцаў, сочаць за забеспячэннем і выкарыстаннем сродкаў аховы, з’яўляюцца сувязным звяном паміж калектывам і адміністрацыяй у пытаннях бяспекі.
З тым, як захоўваюцца патрабаванні па ахове працы ў кацельнай гаспадарцы, удзельнікі семінара пазнаёміліся на прыкладзе кацельнай № 5 в. Хаціслаў, якая летась была рэканструявана і пераведзена на мясцовыя віды паліва. Работнікі кацельнай наглядна прадэманстравалі гасцям, як праводзяцца, з захаваннем усіх правілаў бяспекі, работы па ачыстцы газавага тракту катла ад нагару і сажы. А на тэрыторыі кацельнай № 1 г. Маларыты была паказана работа спецыяльнага ўстройства, якое дазваляе рассякаць дрэвы дыяметрам больш за 40 сантыметраў для далейшага здрабнення іх на шчэпкі, што выкарыстоўваюцца як паліва.
Вынікі абласнога Дня аховы працы былі падведзены на пленарным пасяджэнні.
Семінар, які сабраў ра­зам спецыялістаў з розных раёнаў вобласці, даў магчымасць удзельнікам яго не толькі пераканацца, як працуе прадпрыемства па выкананні важных пытанняў аховы працы, але і дазволіў пазнаёміцца гасцям з нашым невялікім, у многім дзякуючы работнікам прадпрыемства камунальнай гаспадаркі, чыстым і ўтульным горадам. А яшчэ ўдзельнікі семінара пабывалі на новым сучасным прадпрыемстве “Кварц­МелПрам”.
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 29.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.