Прайшоў тэхагляд – атрымай падарунак

Штогод у сакавіку пра­водзіцца вясенняя дэкада тэхагляду – своеасаблівы напамін аўтааматарам аб тым, што вельмі важна сачыць за спраўнасцю свайго “жалезнага каня”. Сёлета ў рамках дэкады была праведзена яшчэ і акцыя па заахвочванні пастаянных і надзейных кліентаў – аўтааматараў, якія належна падрыхтавалі сваё аўто да праходжання тэх­агляду. Работнікі дыягнастычнай станцыі №75 сервіснага прадпрыемства “Белтэхагляд” пасля правядзення поўнага агляду транспартнага сродку ра­зам з дакументамі ўручалі вадзіцелям невя­лікія, але карысныя падарункі.
…Да дыягнастычнай станцыі пад’язджае чарговы аўтамабіль. Інжынеры па тэхнічнаму агляду транспартных сродкаў Андрэй Васіліцкі і Аляксандр Пачынчук уносяць усе дадзеныя ў камп’ютар, з дапамогай апаратуры ўважліва праводзяць агляд. Усё добра, і вадзіцель Юрый Гармаш атрымлівае з рук начальніка станцыі Віктара Бурштына адпаведныя дакументы. А разам з імі і падарунак. Здаецца дробязь, а чалавеку прыемна. Падарунак ад “Белтэхагляду” атрымлівае і вадзіцель Георгій Супрунюк. Ён пастаянны кліент дыягнастычнай станцыі, прыязджае ў Маларыту на тэхагляд з Жабінкі. Яго аўто заўжды адпавядае ўсім патрабаванням, а таму да вадзіцеля ў работнікаў станцыі няма пытанняў. Яны жадаюць яму толькі добрай дарогі.
На тое, каб прайсці тэх­агляд транспартнага сродку, уладальніку аўтамабіля даводзіцца затраціць менш чым паўгадзіны. І ў чарзе стаяць не трэба, бо яе проста няма. Самае галоўнае, як адзначаюць работнікі дыягнастычнай станцыі, каб кожны вадзіцель уяўляў усю важнасць утрымання аўтатранспарту у спраўным стане, бо ад гэтага залежыць бяспека руху. І адказным вадзіцелям тут заўжды рады.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: разам з дакументамі аб праходжанні тэхагляду – падарунак ад дыягнастычнай станцыі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 2.04.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://onlyyou.od.ua

www.tmtravel.com.ua

kamagra oral jelly nebenwirkungen