Роздум пра вечнае

У літаратуры існуе мноства паэтычных формаў. Кожны раз, прыступаючы да напісання, паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе дакладна, лагічна, поўна і змястоўна пе­раліць уласныя пачуцці, дум­кі, пе­ражыванні, раз­­вагі ў мастацкай форме. Мікалай Губей (в. Хаціслаў) у чацвёртым зборніку паэзіі “Разва­жаючы пра веч­нае”свае сілы паспрабаваў у жанры рубаі – чатырохрадко­ві­ках, якія характэрны для паэзіі народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Кніга нядаўна ўбачыла свет у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС.Выданне складаецца з 64 вершаў, напісаных на рускай мове. Рубаі ў Мікалая Вікенцьевіча — паэзія шчырага пачуцця, вызначаецца паглыбленай філасофскай развагай, лірычным роздумам.Вершы размешчаны ў храналагічнай пас­лядоўнасці (згодна з датай напісання) і ахопліваюць перыяд з 17 па 26 лістапада 2013 г. У рубаях Мікалая Губея глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя пе­ра­­­жыванні, імкненні. Аўтар вядзе да­верлівую размову з чытачом, шчыра і адкрыта дзеліцца тым, што набалела і ляжыць на сэрцы, аб чым задумваецца ў штодзённым жыцці, разважае. М.В. Губея цікавяць складаныя і су­пярэчлівыя пы­танні быцця, сэнсу зямнога існавання чалавека. Ён асэнсоўвае і пошукі свайго шляху да Бога.
* * *
З творчасцю Мікалая Губея можна пазнаёміцца ў раённай бібліятэцы. Зборнікі паэта абавязкова знойдуць свайго чытача, прыхільнікаў мастацкага слова. Яны адкрыюць новае імя пісьменніка-земляка на старонках літаратурнай Маларытчыны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Мікалай Губей, аўтар 4 зборнікаў паэзіі, якія выдадзены раённай бібліятэкай; зборнік “Разважаючы пра вечнае”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.04.2014 г.

Добавить комментарий


www.majbutne.com.ua

https://topobzor.info

Этот важный интернет-сайт со статьями про тур в іспанію https://tmtravel.com.ua/ispaniya/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!