37 гадоў свайго жыцця аддала аднойчы абранай справе Валянціна Шыян

А працуе жанчына ў дарожнай галіне. На Берасцейшчыну прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Гомельскага дарожна-будаўнічага тэхнікума, дзе набыла спецыяльнасць майстра па эксплуатацыі і будаўніцтве дарог. Працоўную біяграфію пачынала майстрам. Пэўны час — у ДЭУ-848 у Брэсце, пасля – у Маларыце. Асноўная ж частка яе працоўнай дзейнасці прыпадае на вёску Макраны, дзе знаходзіцца база лінейна-дарожнай дыстанцыі №215 ДЭУ-21 РУП “Брэстаўтадар”. Магчыма, пэўную ролю ў гэтым адыграла тое, што тут Валянціна сустрэла сваю другую палавінку (сама яна родам з Гомельшчыны). Тут з’явіліся на свет яе сыны, тут і яна сама дарасла да начальніка вытворчага падраздзялення, у якое некалі прыйшла майстрам. А вёска стала для яе другой маленькай радзімай. Што тычыцца такога доўгажыхарства ў галіне, дык яно, на думку жанчыны, звязана не толькі з абранай прафесіяй, якой яна не змагла здрадзіць, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, нават на прывабныя прапановы памяняць месца работы, але і з надзейным тылам. У любых сітуацыях, якія складваліся на рабоце (а ёй, акрамя непасрэдна арганізацыі работы калектыву, даводзіцца яшчэ і пуцявыя лісты выдаваць вадзіцелям і трактарыстам, афармляць працэнтоўкі і закрываць табелі) і дома, яна заўжды знаходзіла падтрымку сям’і. Асабліва мужа, які нейкі час таксама працаваў тут вадзіцелем.
Зараз на абслугоўванні лінейна-дарожнай дыстанцыі №215 ДЭУ-21 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаўтадар” 51 кіламетр дарог рэспубліканскага пры­значэння. Гэта аўтамабільная траса ад граніцы з Украінай да перакрыжавання, якая праходзіць праз Макраны, і ад перакрыжавання да Олтушскага пагранпераходу.
Валянціна Анатольеўна, бадай, як ніхто іншы, ведае, што дарога з’яўляецца візітнай карткай любой краіны. Таму разам са сваім невялічкім калектывам, у якім, акрамя яе, працуюць яшчэ 10 чалавек: 3 дарожныя рабочыя, 3 вадзіцелі і 4 механізатары — робяць усё для таго, каб гэтая візітная картка была на вышыні. Ды і як інакш, і ў адным, і ў другім кірунку кіламетры, якія знаходзяцца на іх абслугоўванні, вядуць у суседнюю Украіну, і па іх штодзень праязджаюць сотні аўтамабіляў. А гэта значыць, што і дарога, і тэрыторыя, якая прылягае да яе, заўжды павінны быць у парадку. Зрабіць іх такімі цалкам магчыма. Неабходнай тэхнікай для выканання дарожных работ – зімой гэта ачыстка трасы ад снегу і пасыпка спецыяльнай сумессю, летам – ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця, пабелка і пафарбоўка мастоў, дарожных знакаў, аўтапавільёнаў, стаянак, пуцеправодаў – вытворчае пад­раздзяленне аснашчана. На ўзбраенні дарожнікаў аўтагрэйдар, пагрузчык, два МТЗ і столькі ж МАЗаў. Для дастаўкі рабочых на аб’екты ёсць манеўраваная «ГАЗель». Яшчэ б крыху разумення людзей, якія праязджаюць па трасе, а таксама тых, што пражываюць побач з ёй. Распавядаючы пра калектыў і яго справы (летась лінейна-дарожнай дыстанцыяй №215 выканана работ без малога на 2,9 мільярда рублёў, а за першы квартал гэтага года — на 667 мільёнаў рублёў), Валянціна Шыян гаворыць, што было б значна лягчэй працаваць, калі б іх работу цаніла не толькі кіраўніцтва, але і людзі. Галаўным болем для дарожнікаў з’яўляецца смецце на трасе. На жаль, для многіх слова «культура» пакуль яшчэ нічога не значыць, а калі і значыць, то далёка не тое, што павінна. Таму, акрамя непасрэднай арганізацыі работ па абслугоўванні дарогі, ёй даводзіцца займацца яшчэ і выхаваўчай работай сярод насельніцтва. І яна вельмі рада, калі людзі яе разумеюць і ідуць насустрач, бо стан дарог і навакольнага асяроддзя — клопат кожнага чалавека.
Надзея Верас.
НА ЗДЫМКУ: Валянціна ШЫЯН.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.04.2014 г.

Добавить комментарий


http://exstraeconom.kiev.ua

adulttorrent.org

a surrogate mother
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!