Хутка і якасна змогуць абслугоўвацца вадзіцелі на новай ААЗС

Пры ўездзе ў Маларыту па вуліцы Савецкая з боку Олтуша ўжо не адзін ты­дзень кіпіць работа. Тут па заказе РУП “Беларуснафта – Брэстаблнафтапрадукт” ідзе рэканструкцыя КАЗС №8 пад аўтаматычную аўтазаправачную станцыю. Тэндар на правядзенне будаўнічых работ выйграла ДУВП “Брэстводбуд” “Перасоўная механізаваная калона №8”.
— Падрыхтоўчыя работы мы пачалі ў кастрычніку мінулага года, — кажа Генадзь Белякоў, майстар ПМК-8, – а з 5 лістапада прыступілі ўжо да вытворчасці асноўных работ. Плануецца, што аб’ект будзе здадзены ў эксплуатацыю і прыме першых кліентаў 15 мая гэтага года.
Па словах Генадзя Мікалаевіча, пад ААЗС выдзелены ўчастак плошчай 0,27 га. На ім прадугледжана месца для збору цвёрдых бытавых адходаў, будзе размяшчацца тэхнічны будынак, біятуалет, адначасова зможа абслугоўвацца 8 адзінак транспарту… Увядзенне аператара ў штат ААЗС не прадугледжана. Заправіць аўтамабіль, трактар, матацыкл ці іншы тэхнічны сродак на колах можна будзе ўсім, хто жадае, па картках ці чыпах. Абслужыцца можна будзе якасна і хутка. АЗС разгрузіць аўтазапраўку, што знаходзіцца на аб’язной дарозе пры ўездзе ў Маларыту з боку Замшан.
Новая аўтазаправачная станцыя гарманічна ўпісалася ў архітэктуру райцэнтра. Яна ўжо надала гораду прывабны выгляд.
Між іншым, праектна-каштарысны кошт новай аўтазапраўкі складае 5 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў.
* * *
— Думаю, што патрэба ў яшчэ адной АЗС у райцэнтры ўзнікла даўно, -гаворыць Іван Рабчук, які маларытчанінам стаў некалькі гадоў таму. –За апошні час горад прыкметна пашырыў свае межы. І вельмі правільна зрабілі, што на месцы былой аўтазаправачнай станцыі ўзводзяць новую, сучасную, якая будзе адпавядаць усім апошнім патрабаванням. Яна будзе карыстацца попытам, стане запатрабаванай і прыбытковай. Акрамя таго, гэта яшчэ адно рэальнае праяўленне клопату пра чалавека. ААЗС ствараецца для зручнасці, эканоміі часу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: так сёння выглядае будучая аўтаматычная аўтазаправачная станцыя.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.04.2014 г.

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

thailand-option.com/skrill/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!