КАЛІ БУЛЬБА Ў ЦАНЕ…

Вырошчваннем традыцыйнай беларускай культуры ў нашым раёне займаюцца тры сельгаскааператывы. Сёлета бульба будзе пасаджана на 400 гектарах.
У СВК “Дарапеевічы” яна зойме 100 гектараў. Для пасадкі яе цяпер усё гатова. 2 тыдні назад нарэзаны грабяні з тым, каб яны крыху прагрэліся, і вось ужо чакаюць клубняў. А ў гароднінасховішчы гатова да пасадкі перабранае, прагрэтае цёплым вентыляцыйным паветрам насенне бульбы. Старанна дапамаглі падрыхтаваць яго вясковыя пенсіянеры.
Гаспадарка ўжо некалькі гадоў займаецца вырошчваннем бульбы. Летась валавы збор склаў 1500 тон. Год быў не надта ўраджайным, але некаторыя ўчасткі парадавалі бульбаводаў, і гароднінасховішча было запоўнена. 700 тон сель­гаскааператыў прадаў у асноўным расійскім спажыўцам. Добра куплялі бульбу і на брэсцкім рынку, і мясцовае насельніцтва. Была магчымасць аказаць спонсарскую дапамогу як мясцоваму, так і некаторым іншым дзіцячым садкам.
— Вядома, бульба – культура затратная, — гаворыць вопытны брыгадзір Валянціна Гатоўчыц. – Але ўлічваючы сёлетнюю закупачную прымальную цану на яе і немалы попыт, думаю, што мы ў любым выпадку не пацерпім страты, выйдзем сёлета на сабекошт.
У СВК “Дарапеевічы” па-гаспадарску, з захаваннем усіх тэхналагічных норм, падрых­таваліся да пасадкі гэтай культуры. Засталося толькі пакласці клубні ў зямлю. А спадзяванні тых, хто ўклаў у падрыхтоўку свае старанні, павінны апраўдацца. Зямля ж любіць клапатлівых.
Ніна СВІЦЮК.

НА ЗДЫМКУ: Валянціна ГАТОЎЧЫЦ задаволена: поле падрыхтавана выдатна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.04.2014 г.

Добавить комментарий


乌克兰代孕

детские платья
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!