Час карыснага адпачынку

Канікулы – перыяд, які мы традыцыйна звязваем з адпачынкам. Яны прызначаны для аднаўлення псіхалагічных і фізічных сіл дзіцяці і развіцця творчых здольнасцей. Таму ім надаецца шмат увагі. У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў час вясенніх канікулаў для дзяцей было арганізавана шмат мерапрыемстваў выхаваўчага і пазнавальнага характару. Гэта і выступленне тэатральнага ўзорнага калектыву “Каламбур” для дзяцей, якія адпачывалі ў аздараўленчых лагерах раёна, і правядзенне гульнёвых праграм.
Наведвальнікі Цэнтра дадатковага навучання адправіліся з экскурсіяй па маршруту Ружаны-Пружаны-Косава, у час якой пазнаёміліся з гісторыяй шляхецкай Беларусі, бо гэтыя гарады некалі належылі буйным магнатам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У Косава дзеці наведалі цудоўны палац Пуслоўскіх і дом-музей Тадэвуша Касцюшкі, у Ружанах – былую рэзідэнцыю магнатаў Сапегаў, у Пружанах – музей “Палацык Швыкоўскіх”.
У час канікулаў у Брэсце праходзіў абласны этап рэспубліканска­га конкурсу “Лідар-2014”. Ксенія Табачкоўская, педагог-арганізатар СШ №1, і Алена Ганчарова, лідар піянерскага руху СШ №1, прадстаўлялі Маларыцкі раён і занялі другое месца ў конкурсе сацыяльнай рэкламы “Лідарскія арыенціры”.
Акрамя насычанай культурна-масавай праграмы, педагогі Цэнтра наведалі школу педагагічнага майстэрства і пазнаёміліся з методыкай вырабу Вепскай лялькі-абярэгу. Засвоеныя навыкі могуць быць выкарыстаны на занятках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
У шосты школьны дзень юныя тэатралы раёна дэманстравалі сваё акцёрскае майстэрства на раённым фестывалі дзіцяча-юнацкай творчасці “Тэатральны прыстанак”.
Менавіта добра арганізаваны вольны час дзяцей дазваляе раскрыць іх творчыя здольнасці. Далёка не кожнае дзіця можа з лепшага боку паказаць сябе ў вучобе, і такім чынам заслужыць увагу і павагу дарослых і равеснікаў, што вельмі важна для зацвярджэння маленькага чалавека. Для гэтага і патрэбны гульні, конкурсы, святы, якія з’яўляюцца не толькі змястоўнай формай правядзення вольнага часу, не толькі крыніцай станоўчых эмоцый, але і моцным выхаваўчым фактарам.
Ала ШАБОГІНА, педагог-арганізатар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: вясёлыя канікулы гурткоўцаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.04.2014 г.

Добавить комментарий


https://ukrterminal.kiev.ua

babyforyou.org

代孕怀孕
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!