А ты зрабіў свой выбар?

Апошні год вучобы ў школе — гэта час, калі будучы выпускнік, як правіла, вызначыўся ўжо з выбарам прафесіі і мэтанакіравана рыхтуецца да здачы тэстаў, якія дазволяць падаць дакументы ў тую ці іншую навучальную ўстанову. Але ёсць сярод старшакласнікаў і тыя, хто да апошняга вагаецца ў выбары. Менавіта на гэтых школьнікаў у першую чаргу і была разлічана прафарыентацыйная сустрэча, якую штогод арганізоўваюць сумесна упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму.
Якія прафесіі на рынку працы самыя запатрабаваныя? Што трэба ўлічваць кожнаму маладому чалавеку, выбіраючы тую ці іншую спецыяльнасць? Чым адрозніваюцца ад папярэдніх новыя правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы? Ці дастаткова для таго, каб стаць прафесіяналам, набраць патрэбную для залічэння колькасць балаў? На ўсе гэтыя пытанні гучалі адказы ў выступленнях начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяны Лаўрэенка, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Панасюк, а таксама прадстаўнікоў многіх навучальных устаноў краіны. Каб пазнаёміць старшакласнікаў з правіламі набору у свае ВНУ і каледжы, у Маларыту прыехалі выкладчыкі з Гродна, Віцебска, Баранавіч, Пружан, Ляхавіч і Брэста. Кожны прывёз сваю цікавую прэзентацыю, якая знаёміла не толькі з жыццём навучальнай установы, але і з гісторыяй горада. Юнакі і дзяўчаты атрымалі шмат цікавай інфармацыі аб Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. А таксама пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі сярэдняга звяна – Баранавіцкім дзяржаўным каледжам лёгкай прамысловасці, Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам, Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжам, брэсцкім прафесійна-тэхнічным каледжам сферы абслугоўвання. Для больш падрабязнага азнаямлення з умовамі прыёму ў навучальную ўстанову, тымі “фішкамі”, якія распрацаваны, каб зацікавіць абітурыентаў, школьнікам раздалі буклеты з падрабязнай інфармацыяй. Акрамя таго, пасля афіцыйнай часткі сустрэчы вучні маглі непасрэдна пагутарыць з універсітэцкімі выкладчыкамі, задаць свае пытанні.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 9.04.2014 г.

Добавить комментарий


http://renault.niko.ua

もっと

www.yarema.ua/materiali/tkanevie-roleti
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!