Шлях ад “Перамогі” да перамог

У ААТ «РІА ”Вячэрні Брэст”» убачыла свет кніга “Ад “Перамогі” да перамог”, якая прысвечана ПСУП “Савушкіна”. Гэта ўжо другое выданне, якое расказвае пра СВК Маларытчыны. Першае з’явілася ў 2008 г. пад назваю “Зямля надзеі нашай”. У ім вядзецца размова пра СВК “Чырвоны партызан”.
У рэкламным выданні, якое адкрываецца інтэрв’ю з Пятром Яцурам (узначальваў гаспадарку больш за 33 гады), амаль на ста старонках – гісторыя олтушскага краю, гады Вялікай Айчыннай вайны, экскурс у мінулае гаспадаркі (калгас імя Калініна арганізаваны 21 кастрычніка 1949г.). У кнізе можна прачытаць пра першыя працоўныя перамогі, упэўнены шлях наперад, аб другім нараджэнні Олтуша. Некалькі старонак адведзена гаспадарчай дзейнасці і сацыяльнай сферы. Не абышлі складальнікі кнігі і людзей ПСУП “Савушкіна”.Пра іх расказваюць раздзелы “Кадры – залаты фонд прадпрыемства”, “Векавыя дынастыі”. Чатыры старонкі прысвечаны працаўнікам сельгаспрадпрыемства, якія атрымалі розныя дзяржаўныя ўзнагароды.
— Ідэя аб такой кнізе ўзнікла год таму, — кажа Пётр Яцура. – Яе выданне прымеркавана да 60-годдзя з дня ўтварэння гаспадаркі, у якой на працягу гэтага часу працавала шмат цудоўных людзей. На жаль, час імкліва ляціць наперад. Адыходзяць паступова тыя, хто прымнажаў поспехі гаспадаркі. Захаваць і зберагчы памяць пра такіх лю­дзей – вось адна з асноўных мэт напісання кнігі, якую мы паставілі перад сабой.
Па словах Пятра Пракопавіча, над стварэннем кнігі працавалі не толькі работнікі ААТ «РІА ”Вячэрні Брэст”», але і адміністрацыя прадпрыемства, многія яго члены. Значную дапамогу ў яе падрыхтоўцы аказалі сельскі Савет, дырэкцыя мясцовай школы… Між іншым, у музеі Олтушскай СШ ёсць раздзел, прысвечаны мінуламу “Савушкіна”.
— На справаздачным сходзе кнігу ўрачыста ўручалі перадавікам сельгасвытворчасці, вэтеранам працы, — гаворыць Пётр Яцура. – Хацелася б, каб такое выданне было ў кожнага, хто сваім працоўным лёсам звязаны з “Савушкіна”.
Плануецца, што ў будучым кніга будзе дапрацавана, дапоўнена і перавыдадзена большым тыражом.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: кніга, якая расказвае пра гісторыю ПСУП “Савушкіна”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.04.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

best-cooler.reviews/best-fishing-coolers-and-insulated-fish-bags-for-your-amazing-fishing/

подробнее