Быць бліжэй адзін да аднаго

Кожны чалавек марыць аб сваім прадаўжэнні ў дзецях. І ўсе бацькі, вядома, чакаюць з’яўлення на свет здаровага, прыгожага дзіцяці. І калі па волі лёсу ў іх нараджаецца хворае дзіця, першае, з чым сутыкаецца сям’я, – гэта разгубленасць, няўпэўненасць у заўтрашнім дні, а, нярэдка і адчай, бо патрэбны не адзін год, каб навучыцца жыць з гэтай праблемай. Для 80 сем’яў нашага раёна, дзе выхоўваецца 82 дзіцяці-інваліды, кожны новы дзень – праверка на трываласць. На жаль, мала хто рэальна ўяўляе, як жыве такая сям’я. За хворым дзіцяці патрэбны пастаянны догляд бацькоў, і гэта прыводзіць сям’ю да цяжкага матэрыяльнага становішча, што робіць псіхалагічную атмасферу ў доме яшчэ больш напружанай. Дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі патрэбна не толькі медыцынская дапамога, але і наладжванне сацыяльных сувязяў, карэкцыя паводзін, духоўна-маральнае выхаванне, адным словам, комплексная рэабілітацыя. Як забяспечыць гэтай рэабілітацыяй кожнае “асаблівае” дзіця, як дапамагчы сям’і змагацца з фізічнымі і псіхалагічнымі цяжкасцямі, што важна прадпрыняць грамадству, каб чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі не адчуваў сябе адмежаваным ад жыцця? На ўсе гэтыя пытанні і пастараліся адшукаць адказы ўдзельнікі “круглага стала”, які быў арганізаваны аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Бліжэй адзін да аднаго”.
Размова пачалася з падрабязнага знаёмства з той работай, якую праводзіць Цэнтр для падтрымкі людзей з “асаблівасцямі”. Загадчыца аддзялення дзённага знахо­джання для інвалідаў Ала Родзіна распавяла пра тыя праекты, якія арганізоўваліся раней для таго, каб дапамагчы маладым інвалідам уліцца ў жыццё грамадства, навучыць іх самастойна змагацца з паўсядзённымі цяжкасцямі, дапамагчы раскрыць свае здольнасці. Праект “Змагу жыць самастойна”, у час якога маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пакінулі сцены свайго дома, змянілі звыклы ўклад жыцця на новыя ўмовы, бо жыць давялося ў аграсядзібе, пераканаў дзяцей і дарослых, што магчымасцям чалавека няма межаў, варта толькі вельмі захацець і перамагчы сваю нерашучасць. Быў карысным для ўсіх і праект “Адчыні сваё сэрца для любві”. Жаданне не спыняцца на дасягнутым і стала тым зернем, з якога “вырас” новы праект, мэта якога – садзейнічанне фарміраванню духоўных каштоўнасцей у маладых інвалідаў і дзяцей-інвалідаў. Фінансаванне яго, як, між іншым, і папярэдніх праектаў, узяло на сябе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. 4,5 мільёна рублёў, як паведаміла старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Вікторыя Клачан, будуць выдзелены на правядзенне разнастайных мерапрыемстваў. А ў планах праекта і засваенне базавага курса валанцёра, і распрацоўка і распаўсюджванне буклетаў “Чалавек з “асаблівасцямі”, і курс заняткаў з маладымі інвалідамі і дзецьмі-інвалідамі “Паводзіны ў грамадстве”, і майстар-клас “Мастацтва праз прыгажосць”, і разнастайныя экскурсіі, якія дапамогуць пазнаёміцца з багатай духоўнай культурай.
Асобная размова ў час “круглага стала” ішла аб рэалізацыі інавацыйнай праграмы “Агіттэатр “Дзеці Сонца”. Асноўная задача гэтай праграмы – папулярызацыя праблемы інваліднасці праз тэатралізаваныя прадстаўленні. Са сцэнічнай творчасцю маладых інвалідаў пазнаёміла ўсіх відэастужка. А псіхолах Цэнтра Дар’я Уласюк распавяла пра такую форму работы з маладымі інвалідамі, як гурток “Школа зносін”, заняткі якога дапамагаюць ім пера­адольваць цяжкасці ва ўзаемадзеянні з навакольным светам, садзейнічаюць развіццю эмацыянальнай сферы, творчых здольнасцей, фарміраванню адэкватных адносін да сябе і свайго блізкага акружэння. Псіхолаг падрабязна спынілася на такіх трэнінгавых формах аказання дапамогі, як музычная тэрапія, арт-тэрапія, казка-тэрапія.
Ад супрацоўніцтва ўсіх структур, якія так ці інакш звязаны з такой катэгорыяй, як дзеці-інваліды і маладыя інваліды, залежыць паспяховая сацыялізацыя гэтых людзей у грамадстве.Такая думка чырвонай стужкай прайшла праз усю гутарку. Дырэктар раённага Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Людміла Лукавец коратка распавяла пра дзейнасць свайго Цэнтра, што дапамагае і бацькам, дзеці якіх маюць пэўныя асаблівасці ў фізічным і псіхічным развіцці, і дзецям з самага маленькага ўзросту адчуць увагу, зацікаўленасць іх праблемамі і канкрэтную дапамогу. У полі зроку карэкцыйнага Цэнтра знаходзяцца больш за 390 маленькіх жыхароў раёна, у якіх выяўлены тыя ці іншыя парушэнні ў развіцці. Вось ужо другі год для дзяцей з цяжкімі парушэннямі развіцця працуе спецыялізаваная група. Разнастайныя формы карэкцыйнай работы даюць добры вынік. Што гэта сапраўды так, пацвердзіў фільм пра дзейнасць карэкцыйнага Цэнтра.
Назву “Аб гэтым трэба гаварыць” атрымала гутарка за “круглым сталом” невыпадкова. У час размовы абмяркоўваліся разнастайныя метады работы з людзьмі, якія абмежаваны ў сваіх фізічных магчымасцях, узнімаліся маральныя пытанні, у першую чаргу адносіны грамадства да інвалідаў, праблемы адаптацыі “асаблівых” дзяцей у дашкольных і школьных калектывах, ішла гутарка пра важнасць стварэння безбар’ернага асяродку, такіх умоў, пры якіх кожны чалавек, нягледзячы на праблемы са здароўем, мог бы рэалізаваць сябе, свае здольнасці і таленты. Сваімі думкамі падзяліліся ў размове начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Панасюк, дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мікалай Мішчанка, загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Вольга Антонава, свяшчэннаслужыцель айцец Сергій.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час “круглага стала”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.04.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://nissan-ask.com.ua/

sledoc.com.ua/kontrol-dostupa/elektrozamki/elektromehanicheskie-zamki/

代孕怀孕