«Пацалуй за мяне дачушку…»

Мікалай Ківачук нарадзіўся ў в. Мельнікі ў 1923 г. У Чырвоную Армію быў прызваны 5 жніўня 1944 г. Абараняць Радзіму трапіў на І Беларускі фронт (Варшаўскі накірунак). Захавалася некалькі пісем салдата, адрасаваных жонцы Таццяне Якаўлеўне. Дачку Марыю, якая нарадзілася 19 жніўня 1943 г., Мікалай Іванавіч пасля прызыву на службу больш ні разу так і не ўбачыў. Марыя Мікалаўена Мішчук сёння жыве ў Мельніках і захоўвае памяць пра бацьку. Дачка вырашыла перадаць франтавыя пісьмы Мікалая Іванавіча, яго фотаздымкі ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Між іншым, фотакарткі зроблены ў 1944 г. мясцовым фатографам Іосіфам Андрэевічам Ківачуком, які ў 1941-1942 гг. працаваў настаўнікам у Мельніцкай школе. На адной з іх – сам Мікалай Ківачук.
Пісьмо, датаванае 2 жніўня 1944 г.
— Добры дзень, дарагая жонка! Перадаю прывітанне з Чырвонай Арміі. Я жывы і здаровы, чаго жадаю і табе. Не сумуй, дарагая жонка, па мне. У арміі мне добра. Мы, дарагая жонка, хутка даб’ем параненага звера — немца — і прыедзем назад дадому. Пацалауй за мяне дачушку. Лісты пакуль не пішы. Хутка дам вам адрас, тады і напішыце. Да пабачэння!
Ліст ад 28.09.1944 г.
— Добры дзень, дарагая жонка! Я жывы і здаровы… Паведамі мне, як у цябе справы. Даў ці не Андрэй проса? Паведамі, як пажываюць мае таварышы Сазон і Іосіф. Цалую ўсіх. Да пабачэння! Палявая почта 04614 – Т.
Трэцяе пісьмо датавана 29 кастрычніка 1944 г. Праз некалькі дзён Мікалай Ківачук быў забіты. Жонка атрымала пахавальную, што муж прапаў без вестак на фронце. На працягу многіх гадоў Таццяна Якаўлеўна і Марыя Мікалаеўна звыкліся з гэтым. Аднак надзея даведацца, дзе пахаваны муж і бацька, жыла ўвесь час у жаночых сэрцах. Дзякуючы Пятру Ківачуку, настаўніку гісторыі Мельніцкай базавай школы, яна збылася. Пётр Іванавіч заняўся пошукавай справай. Яна доўжылася працяглы час. Але ў рэшце рэшт было дакладна ўстаноўлена месца пахавання земляка-франтавіка і дата смерці – 31 кастрычніка 1944 г. Свой апошні зямны спачын радавы-аўтаматчык Мікалай Ківачук знайшоў у прадмесці Варшавы пад назваю “Прага”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Мікалай Ківачук.

Опубликовано в «ГЧ» 12.04.2014 г.

Добавить комментарий


Наша фирма предлагает fashioncarpet.com.ua.
Сashbery

что такое ценная бумага
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!