Вучоба актывістаў

Вучоба актыву раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” прайшла нядаўна ў малой зале гарадскога Дома культуры. У ёй прынялі ўдзел сакратары і актывісты пярвічных арганізацый маладзёжнага аб’яднання, а таксама намеснікі дырэктараў і педагогі-арганізатары навучальных устаноў раёна. Праграма мерапрыемства была насычанай і карыснай для ўсіх. Удзельнікі яе паслухалі інфармацыю аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Маларыцкім раёне, даведаліся аб мерапрыемствах, якія чакаюць моладзь у красавіку-жніўні, пазнаёміліся з планам другаснай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час, а таксама пачулі пра тое, як ідзе падрыхтоўка да VIII раённай справаздачна-выбарчай канферэнцыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, якая адбудзецца 23 красавіка.
Цікавасць у актывістаў маладзёжнага руху Маларытчыны выклікаў трэнінг “Развіццё пачуцця ўпэўненасці ў сабе”, які падрыхтавалі у рамках вучобы педагогі-псіхолагі раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра і тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Асноўная мэта трэнінгу – фарміраванне ўпэўненасці у сваіх сілах, станоўчай самаацэнкі, паспяховасці як важнейшай псіхалагічнай перадумовы асабістага росту і развіцця.
Трэнінг не толькі дазволіў школьнікам весела правесці час і адначасова набыць новых сяброў, але і надаў упэўненасць ў тым, што будучыня, жыццёвыя поспехі ў многім залежаць ад іх працы над сабой, умення дасягаць пастаўленай мэты.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ, першы сакратар
Маларыцкага РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: у час трэнінгу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.04.2014 г.

Добавить комментарий


biceps-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!