З Вялікаднем!

Дарагія айцы, браты і сёстры! Спяшаюся вітаць вас самымі радаснымі і жыццесцвярджальнымі словамі, якімі ў светлыя Велікодныя дні напаўняецца ўвесь сусвет: “Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос!! Хрыстос Уваскрос!!!”
У гэтым старажытным і вечна новым прывітанні, што складаецца з двух слоў, заключаецца дзіўная радасць, якая пранікае ў сэрца чалавека, змяняючы і пераўтвараючы яго. Гэтая вестка ўмацоўвае веру і акрыляе надзею, напаўняе свет Боскай любоўю.
Няхай Хрыстос, які Уваскрэс дзеля нас, людзей, і дзеля нашага выратавання, павялічвае свае багатыя дары для кожнага з нас: напоўніць нашы сэрцы невыказнай радасцю свайго Уваскрэсення, умацуе нашы духоўныя і цялесныя сілы на добрыя справы і барацьбу з грахом, ахопіць нас мудрасцю, каб мы ўмелі адрозніваць дабро і зло і да першага імкнуліся, а другога цураліся, падорыць нам цярпенне, узброіўшыся якім, мы зможам выратаваць свае душы, а таксама пераканае нас у руплівасці да выканання Сваіх запаведзяў і пачуе нас у нашых малітвах.
Няхай прымірацца ўсе, паміж кім існуе варожасць, і адагнаўшы гордасць і ўсхваляванасць, крыўды і ўсякую няпраўду, у гэтыя дні абдымуць адзін аднаго, і ў адказ на Велікоднае прывітанне паўсюдна няхай чуецца замест выбухаў і стрэлаў, замест смутку і слёз гэтае самае радаснае “Сапраўды Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!! Сапраўды Уваскрос!!!”
З любоўю да Хрыста Уваскрослага іерэй Віктар ПАЛЯЦІЛА, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі.

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі хрыс­ціянскіх цэркваў Маларытчыны! Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас са светлым і радасным днём Уваскрэсення Хрыстовага!
Сёлета Вялікдзень адначасова адзначае ўвесь хрысціянскі свет. І гэта падзея мае асаблівае значэнне. Адзінства нашага грамадства, заснаванае на ўзаемаразуменні прадстаўнікоў розных нацый і веравызнанняў, стварае ўсе ўмовы для маральнага ўдасканалення чалавека, садзейнічае ўмацаванню духоўных і маральных асноў грамадства. На працягу тысячагоддзяў Вялікдзень з’яўляецца вечным сімвалам перамогі жыцця, дабра і справядлівасці, заклікае рабіць добрыя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць міласэрнымі да людзей, захоўваць мір на роднай зямлі.
Прыемна, што хрысціяне прымаюць актыўны ўдзел у сацыяльным служэнні і справах міласэрнасці.
Няхай гэтыя светлыя вясновыя дні яшчэ больш згуртуюць усіх нас у імя шчасця родных і блізкіх, дабрабыту народа.
Жадаем, каб хрысціянскае свята прынесла людзям любоў і дабрыню, мір і дабрабыт, мудрасць і згоду.
Старшыня райвыканкама Казімір ЛАПІЧ.
Старшыня райсавета дэпутатаў Пётр ГУБЕЙ.

Опубликовано в «ГЧ» 19.04.2014 г.

Добавить комментарий


np.com.ua

www.np.com.ua/holodilnoe-oborudovanie/ldogeneratory-cheshujchatogo-i-granulirovannogo-lda.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!