Турнір памяці Уладзіміра Чыжа

Нядаўна на базе раённай гімназіі і ўніверсальнага спартыўнага комплексу “Жамчужына”прайшоў двухдзённы адкрыты ХVІ турнір па валейболу сярод мужчынскіх каманд. Вось ужо ў які раз ён праводзіўся пад знакам памяці Уладзіміра Чыжа. Спонсарамі мерапрыемства на гэты раз выступілі ААТ “Трайпл”, ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, СЗАТ “КварцМелПрам”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У традыцыйных спаборніцтвах за кубак змагаліся 5 каманд раёна. У выніковай турнірнай табліцы першае месца заняла каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, другое – “Камунальнік “, трэцяе — каманда “КварцМелПрама”.
Узнагароды пераможцам і прызёрам спаборніцтва ўручалі родныя браты Уладзіміра Чыжа – Аляксандр і Анатоль. Яны выказалі падзяку арганізатарам турніру і запэўнілі, што і надалей будуць падтрымліваць правядзенне мерапрыемства.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

www.seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!