Бераг без смецця

Па благаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, на Маларытчыне прайшла праваслаўная экалагічная маладзёжная акцыя “Чысты бераг”. У епархіі яна праводзілася ў чарговы раз, але ўпершыню — на Лукаўскім возеры. Ініцыятарам мерапрыемства стаў епархіяльны аддзел па рабоце з моладдзю (кіраўнік — Павел Рамановіч) сумесна з Маларыцкай царкоўнай акругай (благачынны — іерэй Віктар Паляціла) і Лукаўскім прыходам у імя Лукаўскага абраза Божай Маці (настаяцель храма — іерэй Сергій Бірук-Руссу). Праваслаўная моладзь – а гэта 25 чалавек — з Брэста, Маларыты і Лукава сабралася на беразе вадаёма, каб прывесці яго ў належны стан.
— Не за гарамі пляжна-купальны сезон, — кажа Павел Пятровіч. – На Лукаў­скае возера традыцыйна штогод, каб адпачыць,прыязджае многа людзей не толькі з Маларытчыны, але і Брэста, Кобрына, іншых населеных пунктаў. Каб не быў сапсаваны настрой у гасцей-наведвальнікаў, было вырашана паспрабаваць падрыхтаваць частку берага возера ўздоўж вёскі да пачатку цёплых дзён – ачысціць яго ад смецця.
Мерапрыемства задумвалася і з мэтаю прыцягнення ўвагі грамадскасці да зон масавага адпачынку людзей, іх стану, а таксама выхавання ў моладзі паважлівых і клапатлівых адносін да навакольнага асяроддзя. Берагчы тую прыгажосць, што створана Богам для чалавека, прымнажаць яе – абавязак кожнага хрысціяніна.Яна — наш агульны дом.
— Адпачываць любяць усе, асабліва – на беразе возера, — кажа Настасся Наўрось, удзельніца акцыі. — А вось за чысцінёй некаторыя сачыць лянуюцца,бо пасля сябе пакідаюць горы ўсялякага бруду. Усё гэта само па сабе нікуды не знікае, а толькі забруджвае наваколле, робіць яго непрывабным. Мы павінны зберагчы зямную прыгажосць, зразумець, што ў прыродзе няма нічога лішняга, таму што існуе моцная залежнасць паміж усімі жывымі арганізмамі.
— Назіраючы такі непрыемны малюнак абыякавых адносін да прыроды, як на Лукаўскім возеры, — гаворыць Андрэй Хатынюк, — не раз задаешся пытаннямі: “Няўжо цяжка прыбраць пасля сябе бытавыя адходы, знесці іх у адну кучку? Ці прыемна самому знаходзіцца на беразе, які завалены смеццем, а ў вадзе плаваюць бутэлькі?”. Прыгажосць, што вакол нас, тчэцца агульнымі намаганнямі ўсіх людзей.
За час правядзення акцыі моладзь сабрала шмат смецця. Яно вывезена трактарам, які выдзеліла кіраўніцтва СВК “Чырвоны партызан” (старшыня — Сяргей Сцепанюк).
* * *
Актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі прынялі іерэі Віктар Паляціла і Сергій Бірук-Руссу, а таксама — Павел Рамановіч.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас правядзення праваслаўнай экалагічнай маладзёжнай акцыі “Чысты бераг” на Лукаўскім возеры.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г.

Добавить комментарий


У нашей фирмы полезный интернет-сайт , он рассказывает про кухня купить https://dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!