Узнагароды заслужаныя

На базе Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2013-2014 гадах”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Маларытчыны на чале з Таццянай Лаўрэенка, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
На сцэну ЦМТ была запрошана і Любоў Куц, дырэктар СШ №2. Яна з рук Міхаіла Ціханчука, начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, атрымала Ганаровую грамату за стварэнне належных умоў і выдатную арганізацыю абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” на базе ўстановы адукацыі, якую ўзначальвае. Акрамя таго, Наталля Асіпук, настаўніца раённай гімназіі, узнагароджана дыплом ІІІ ступені і падарункам за перамогу ў намінацыі “Аўтарская індывідуальнасць” у прадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г.

Добавить комментарий


http://ukrterminal.kiev.ua

thailand-option.com/what-is-binary-options-is-it-difficult-for-novice-traders/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!