Знайшла сябе… у лесе

Для работніка лесу вельмі важна, каб у ім ніякіх надзвычайных здарэнняў не адбылося, каб усё было да ладу.
— Клопат пра лес пачынаецца з беражлівых адносін, акуратнасці, ашчаднасці і ветлівасці ў абыхо­джанні з прыродай, — гаворыць Вера Сушый, памочнік ляснічага Велікарыцкага лясніцтва. — Наша работа — цяжкая і адказная. Яна не заканчваецца ні зімой, ні летам. Мы стаім на варце нацыянальнага скарбу, яго ахоўваем, даглядаем, лечым і любім усёй душой.
Лічыцца, што пасада памочніка ляснічага – гэта зусім не жаночая справа. Яна патрабуе вялікай самааддачы, фізічных і маральных сіл. Вера Аляксандраўна сваім прыкладам даказала адваротнае. Яна спраўляецца з ускладзенымі на яе абавязкамі не горш за мужчын.
— Споўнілася 45 гадоў, як працую на адным месцы, — кажа Вера Сушый. – Прафесійная дарога дала паспрабаваць на смак усе тонкасці лясной работы, вывучыць многія нюансы. Для сябе ж даўно зрабіла вывад: лес – мая стыхія. Я, сапраўды, улюбёны ў лес чалавек.Менавіта ў ім знайшла сябе, сваё прызванне. У лесе не толькі працую, але і адпачываю заўжды душой, рэалізоўваю задуманае. Знайшла я сябе… у лесе.
Яна нарадзілася ў в. Пажэжын, а з двухгадовага ўзросту жыве ў в.Вялікарыта. Пасля заканчэння школы адразу стала працаваць намеснікам бухгалтара ў калгасе імя ХХІІ з’езда КПСС…
У пачатку 1969 г. з няўдобіц, пясчаных земляў, якія належылі калгасам імя ХХІІ з’езда КПСС, “Бальшавік” і “Шлях да камунізму”,ствараецца міжкалгаснае лясніцтва Кобрынскага лясгасу. Яно мела плошчу 3 тысячы гектараў. Вера Аляксандраўна пераводам у ім была назначана на пасаду бухгалтара.
У міжкалгасным лясніцтве працы заўжды хапала. Штогод лес садзілі на плошчы 100-120 га. Сосны, дубы, бярозы… Колькі іх за час працы на тэрыторыі Вялікарыцкага лясніцтва паса­джана Верай Сушый?
— Я ніколі такімі падлікамі і не займалася. Навошта. Галоўнае не гэта, а вынік працы рук, які бачны праз гады. Іду, бывае, ля бярозавага гаю, дубняку, маладзенькіх сосен, што ўвабраліся ў сілу, і ўспамінаю, якая ў гэтых мясцінах раней была пустэча, непраходнае балота. А вось прайшлі гады, і цяпер тут красуе лес-прыгажун. Як не спыніцца, не палюбавацца ім.
Усяму неабходнаму вучылася на ўласным вопыце, — кажа Вера Аляксандраўна. – Спецыяльнай “лясной” адукацыі так і не набыла. Неабходныя адказы на пытанні шукала ў кніжках. А яшчэ заўсёды падказваў, раіў, дапамагаў муж Міхаіл Лукіч, які лесу служыць ужо больш за 40 гадоў. Цяпер ён працуе ляснічым Вялікарыцкага лясніцтва.
— Вера Аляксандраўна, напэўна, кожны год Вы збіраеце многа ягад і грыбоў?
— На жаль, усё наадварот. Невыпадкова кажуць, што шавец ходзіць без ботаў. Безумоўна, выдатна ведаю ўсе грыбныя і ягадныя мясціны на сваёй лясной тэрыторыі. Але штодзень збіраць іх няма часу з-за напружанага рэжыму працы. За сезон удаецца назапасіць на зіму трошкі грыбоў і ягад…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вера Сушый, памочнік ляснічага Вялікарыцкага лясніцтва, якая мае 45-гадовы стаж працы на адным месцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г.

Добавить комментарий


автоматические системы полива

www.mazda.niko.ua

Был найден мной полезный веб портал , он рассказывает про Велосипед Giant https://velotime.com.ua/category/velosipedy-giant/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!