Мірнае пасланне будучым пакаленням

У акцыі “Тыдзень лесу – 2014” , якая праходзіла ў ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” і была прысвечана 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыняло ўдзел больш за 300 чалавек. Іх рукамі было высаджана 15 тысяч дрэў. Гэтыя дрэвы стануць своеасаб­лівым мір­ным пасланнем будучым пакаленням беларусаў.
Акрамя пасадкі новых лясоў, удзельнікі акцыі, у прыватнасці, члены БРСМ, заклалі на тэрыторыі ляснога фонду Маларыцкага лясніцтва памятную алею са 180 дрэў клёна, рабіны, каштана і бярозы ў гонар воінаў Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі сваё жыццё за мірную будучыню Беларусі.
У час акцыі добраўпарад­кавана і адрамантавана 7 месцаў адпачынку ў лясах, наведзены парадак у лясах, што ўздоўж аўтамабільных дарог, ліквідавана 5 несанкцыянаваных смецця­звалак у лясным фондзе і інш.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.