“Алькор” пашырыў геаграфію

Прыватнае ўнітарнае транспартнае прадпрыемства “Алькор” Міхаіла Іванавіча Варановіча было створана 23 гады таму назад у ліку першых прыватных прадпрыемстваў, якія з’явіліся ў нашым горадзе. І трэба сказаць, што з таго часу яно трывала ўтрымлівае свае пазіцыі сярод малых прадпрыемстваў. Больш таго, “Алькор” паспяхова разіваецца. Маючы ліцэнзію на такі від дзейнасці як рознічны гандаль усімі групамі прадуктовых і спадарожных прамысловых тавараў, гаспадар прадпрыемства Міхаіл Іванавіч Варановіч адкрыў новыя гандлёвыя кропкі, пашырыўшы іх геаграфію. Скажам, у 2008 годзе “Алькор-1” быў адкрыты ў Хаціславе, а ў 2009 г. – “Алькор-2” на вуліцы Школьнай у Маларыце. А напярэдадні Велікоднага свята “Алькор-3” адчыніў дзверы ў Лукаве.

На ўрачыстым адкрыцці гэтай гандлёвай кропкі прысутнічалі старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, старшыня Лукаўскага сельвыканкама Алена Марук, старшыня СВК “Чырвоны партызан” Сяргей Сцепанюк, вяскоўцы. Звяртаючыся да іх, кіраўнік раёна адзначыў, што ў аграгарадок “Лукаўскі” дзяржава ўклала нямала сродкаў. Аб’екты сацыяльнага і культурнага прызначэння набылі новы выгляд, асабліва школа. У аграгарадку наведзены і падтрымліваецца належны парадак. Казімір Віктаравіч падзякаваў вяскоўцам за тое, што яны любяць чысціню, і выказаў надзею, што і ў будучым Лукава будзе адной з прыгожых вёсак раёна.
— Будзе ўтульна навокал, будзе ўтульна і на душы, — падкрэсліў Казімір Лапіч.
Новы магазін Міхаіла Варановіча добра ўпісаўся ў пейзаж вёскі, прычым не толькі сучасным дыхтоўным будынкам, але і добраўпарадкаванай тэрыторыяй навокал.
Наогул жа, яшчэ адна гандлёвая кропка ў вёсцы – не толькі выгода для сяльчан, але і моцны канкурэнт магазіну спажыўкааперацыі. Гэтага не трэба баяцца, бо любая канкурэнцыя прымушае больш эфектыўна працаваць.
Што датычыць працоўных месцаў, дык тут яны знайшліся для трох чалавек з Лукава. А ўсяго “Алькор” забяспечыў працоўнымі месцамі 16 чалавек, якія трывала прапісаліся на гэтым прадпрыемстве.
Новы магазін аснашчаны новым сучасным гандлёвым і халадзільным абсталяваннем. Сюды падве­дзены газавае ацяпленне, вада і каналізацыя, тут ёсць кандыцыянер. А гэта значыць, што і ў “Алькоры-3” створаны належныя ўмовы для тых, хто тут будзе працаваць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ:  у час адкрыцця «Алькора-3» у Лукаве; работніцы магазіна “Алькор-3” у Лукаве Людміла Алесіюк і Ала Дрэмук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


citroen.niko.ua

http://steroid-pharm.com

Металлочерепица Омега Словакия