Старшынёй Лукаўскага сельскага Савета абрана Алена Марук.

Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж:
Нарадзілася і выгадавалася ў вёсцы Лукава. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці настаўніка геаграфіі. Працавала ў Лукаўскай сярэдняй школе педагогам-арганізатарам, настаўнікам геаграфіі, выхавальнікам. З 3 красавіка 2014 г. – старшыня Лукаўскага сельскага Савета.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Кіраўнік павінен з павагай адносіцца да кожнага чалавека незалежна ад таго, якога ён сацыяльнага статусу. Трэба ўмець знаходзіць кантакт з людзьмі, быць мэтанакіраваным, даводзіць да канца ўсе пачатыя справы. Перш, чым патрабаваць нешта ад падначаленых, павінен сам паказваць прыклад. Жыццё ідзе, мяняецца,і, каб ісці ў нагу з часам, кіраўнік павінен пастаянна вучыцца, бо мяжы самаўдасканаленню няма.
Думкі пасля першых тыдняў работы на новай пасадзе:
— Калі працавала ў школе з дзецьмі, здавалася, што новая работа будзе вельмі адрознівацца. Але, як аказалася, ёсць шмат агульнага ў гэтай новай пасадзе: тыя ж самыя зносіны з людзьмі, толькі ўзроставая катэгорыя іншая. Хачу сказаць, што папярэдні кіраўнік шмат чаго зрабіў, каб жыхарам нашага сельсавета жылося добра і камфортна на нашай лукаўскай зямлі. Цяпер галоўнае – захаваць тое, што зроблена ўжо, і, вядома ж, удасканальваць, прымнажаць справы. Калектыў наш маленькі, кожны ведае свае службовыя абавязкі. Хацелася б падзякаваць кіраўнікам тых арганізацый, якія знахо­дзяцца на тэрыторыі нашага сельсавета, — з самага пачатку яны падтрымліваюць, аказваюць дапамогу.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня Лукаўскага сельскага Савета Алена МАРУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.04.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!