У ВНУ – ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ

Сёлетняя ўступная кампанія ў Беларусі пройдзе па ўдасканаленых правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Указ, які рэгулюе правядзенне ўступнай кампаніі ў 2014 годзе, падпісаны кіраўніком краіны. Чым сёлетняя ўступная кампанія будзе адметнай? Якія новаўвядзенні чакаюць абітурыентаў? На што можа разлічваць таленавітая моладзь? На ўсе гэтыя пытанні можна знайсці адказы ў інтэрв’ю намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму па вучэбна-выхаваўчай і метадычнай рабоце Юліі Крэнь.

— Юлія Іванаўна, дык чым жа новыя правілы прыёму ў ВНУ адрозніваюцца ад тых, што дзейнічалі ў папярэднія гады?
— Новыя правілы не маюць некалькіх асаблівасцей папярэдніх уступных кампаній. Так, сёлета не праводзіцца прафесійна-псіхалагічная гутарка, якую праходзілі абітурыенты, якія раней паступалі на спецыяльнасці дзяржкіравання, права і журналістыкі. Адменены і раздзельны конкурс сярод выпускнікоў з гарадской і сельскай мясцовасці. Акрамя таго, згодна з Указам, навучальным установам дазваляецца праводзіць данабор на бюджэтныя месцы. З гэтага года на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў, па конкурсу можна залічваць абітурыентаў, якія станоўча здалі тыя ж уступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсу на іншую спецыяльнасць у гэтай ці іншай навучальнай установе. У новых правілах прыёму ёсць норма, якая дазваляе падаваць дакументы давераным асобам абітурыента. Яшчэ адно новаўвядзенне датычыцца сярэдніх навучальных устаноў – прыём дзевяцікласнікаў будзе праводзіцца без уступных іспытаў, толькі па дакументах аб адукацыі.
— Асноўны акцэнт у новых правілах зроблены на мэтавую падрыхтоўку кадраў. Што ў гэтым накірунку прадугледжана Указам?
— З гэтага года прадпрыемствам, арганізацыям і іншым структурам даецца магчымасць “гадаваць” свайго будучага работніка. Цяпер на мэтавую падрыхтоўку могуць пайсці спецыялісты як з вёскі, так і з горада і прыняць іх можна на любую, неабходную прадпрыемству ці фірме спецыяльнасць. Раней за працэс падрыхтоўкі кадраў адказвалі толькі навучальныя ўстановы, а новыя правілы прыёму ўключылі ў гэты працэс прадпрыемствы – заказчыкаў кадраў. Для таго, каб падрыхтаваць свайго спецыяліста, яго трэба зацікавіць прафесіяй яшчэ ў школе. Цяпер прадстаўнікі любых кампаній могуць ісці ў школы і весці агітацыю, дамаўляцца са старшакласнікамі, заключаць пагадненні аб будучай падрыхтоўцы, абяцаць дадатковыя стыпендыі, клапаціцца аб будучых спецыялістах яшчэ ў час навучання.
— А якія змяненні адбыліся ў прадастаўленні льгот асобным катэгорыям абітурыентаў?
— Правілы прыёму цяпер даюць права на залічэнне без уступных іспытаў пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці абітурыентам – пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды. Размова ідзе аб магчымасці паступлення па выніку алімпіяды, які атрыманы па вучэбнаму прадмету, што адпавядае першаму профільнаму іспыту. Гэта значыць, што пераможца алімпіяды па прадмету “фізіка” можа паступіць навучацца па спецыяльнасці “настаўнік фізікі”і г.д. Пры гэтым пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству будуць вызвалены ад здачы ўступнага іспыту па адпаведнаму прадмету з выстаўленнем 100 балаў. Акрамя таго, такое ж права залічэння без уступных іспытаў на некаторыя спецыяльнасці педагагічнага накірунку маюць асобы, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалямі ці закончылі ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай. Галоўнае для такіх абітурыентаў – атрымаць рэкамендацыю педагагічных саветаў устаноў адукацыі, якія яны закончылі. А вось умовы залічэння пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных алімпіяд, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і асоб, якія ўзнага­роджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі з-за ўсё большага конкурсу на некаторыя спецыяльнасці зменены. На такія спецыяльнасці, як “міжнародныя адносіны”, “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”, “дзяржаўнае кіраванне і права” залічэнне будзе праводзіцца толькі на конкурснай аснове. Што датычыцца дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яны будуць залічвацца па-за конкурсам (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў) у колькасці да 30% ад кантрольных лічбаў прыёму. Праўда, размова ідзе толькі пра шэраг спецыяльнасцей, акрамя медыцынскіх, а таксама “міжнародныя адно­сіны”, “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”, “дзяржаўнае кіраванне і права”.
У льготным пераліку правілы ўтрымліваюць і такую норму, як прадастаўленне абітурыентам права выбару здачы ўступных іспытаў у ВНУ альбо падачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяль­насці дзённага і завочнага аддзяленняў.
Магчымасці для больш свабоднага паступлення ў навучальныя ўстановы атрымае і таленавітая моладзь. Цяпер без уступных іспытаў будуць залічвацца пераможцы (хто мае дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені) міжнародных алімпіяд і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, пры паступленні на спецыяльнасці, для якіх гэты прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту. Таксама абумоўлена, што пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, да прыкладу, па хіміі і біялогіі, паступаюць без уступных іспытаў на медыцынскія спецыяльнасці, а па інфарматыцы і астраноміі – на фізічныя, матэматычныя і тэхніка-тэхналагічныя спе­цыяльнасці і г.д.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 30.04.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


engi.kiev.ua

www.avrora-trans.com

www.http://farkopi.com/