Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в.Хаціслаў

Калі была пабудавана царква, дакладных звестак няма. Першае кароткае ўпамінанне пра яе адносіцца да 1668 г. Царква, што існуе зараз, узведзена, па адных звестках, у 1752 г., па другіх – у 1799 г. Прамавугольны ў плане асноўны зруб пераходзіць у 5-гранны прыруб апсіды. Асноўны аб’ём на галоўным фасадзе фланкіраваны дзвюма 3-яруснымі вежамі з фігурнымі купаламі. У 1830г. створаны разны іканастас, у 1867г. прыбудавана трох’ярусная шатровая званіца, звязаная з храмам бабінцам. Хаціслаўская царква — помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. У 1925 г. прыход быў перайменаваны ў філію і прыпісаны да штатнага Ляхавецкага. 10 студзеня 1963г. была знята з уліку як царква, што спыніла сваю дзейнасць. Маёмасць яе ў асноўным вывезлі ў Свята-Мікалаеўскую царкву г.Маларыты. Частка абразоў з іканастасу ў 1974г. была адпраўлена Ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР. У 1989 г. пачалося адраджэнне прыходу і царквы. 2 жніўня 1990 г. настаяцелем  назначаны святар айцец Пётр Пяшко. 8 верасня 1990 г. храм быў урачыста асвечаны. У 1993г. арганізавана Нядзельная школа, у 1999г. царкву наведаў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!