Карысны дзень для тат і мам

Шмат карыснага змаглі пачарпнуць для сябе усе, хто прыйшоў у раённую аптэку, калі тут праводзіўся Дзень педыятра. Арганізавалі гэтую акцыю пры ўзаемным супрацоўніцтве работнікі цэнтральнай раённай аптэкі №14, спецыялісты райбальніцы і прадстаўнікі фірмы “Дэгрымед” – адзінага прадстаўніка ў краіне германскіх брэндаў “Бюбхэн” і “Нук”. Гандлёвы прадстаўнік Юлія Міхальчук і медыцынскі прадстаўнік па дзіцячай касметыцы Вольга Краўцова на працягу дзвюх гадзін знаёмілі ўсіх бацькоў, якія падыходзілі да вітрын з прадукцыяй названых вышэй брэндаў, з дзіцячымі крэмамі і сродкамі гігіены, кансультавалі ў падборы сосак, пустышак, дзіцячых бутэлек, давалі парады наконт пераліку рэчаў, якія трэба браць з сабою маладой маме ў радзільны дом.
Тут жа, на месцы, бацькі мелі магчымасць атрымаць кансультацыю ўрача-педыятра Дзмітрыя Станкевіча. Ён даваў слушныя парады наконт таго, якім павінен быць догляд за здаровай скурай дзіцяці, адказваў на пытанні матуль па догляду за праблемнай скурай.
Татам і мамам вельмі цікава было даведацца аб важных сакрэтах касметыкі “Бюбхэн”, з якой, як высветлілася, многія матулі добра знаёмыя. Так, маларытчанка Таццяна, якая прыйшла ў аптэку з маленькім сынам Максімам, ахвотна распавяла пра перавагі дзіцячага геля для душа і шампуню “Бюбхэн”, якімі карыстаецца ўвесь час, параіла іншым матулям набываць крэмы і малачко менавіта гэтай фірмы. Між іншым, з касметыкай “Бюбхэн”, як і з вырабамі для маці і дзіцяці фірмы “Нук” можна пазнаёміцца ў аптэцы штодня, бо на вітрынах прадукцыя гэтых брэндаў ёсць пастаянна. А сама акцыя была карысна тым, што на якасную прадукцыю звярнулі асаблівую ўвагу, удзельнікі акцыі маглі не толькі пачуць пра ўсе яе вартасці, але і адчуць на сваёй скуры перавагі дзіцячай касметыкі, разабрацца ў тонкасцях прылад для дзіцячай гігіены і нават атрымаць брашуры з парадамі спецыялістаў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час Дня педыятра ў раённай аптэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.04.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!