У басейн — сям’ёй прыёмнай

Чарговае пасяджэнне клуба “Сямейны ачаг”, які дзейнічае пры сацыяльна-педагагічным Цэнтры і аб’ядноўвае прыёмных бацькоў раёна, прайшло на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
У рабоце клуба пытанням здаровага ладу жыцця заўжды надавалася і надаецца вялікае значэнне. З году ў год арганізоўваюцца аздараўленчыя мерапрыемствы, якія падпарадкоўваюцца прынцыпу: “Здаровая сям’я – паспяховая сям’я”. Мерапрыемства “Мы за здаровы лад жыцця”, якое праходзіла ў спартыўным цэнтры “Жамчужына”, дазволіла прыёмным бацькам атрымаць кансультацыю інструктара па плаванні, пазнаёміцца з трэніроўкамі, у якія ўваходзяць сілавыя практыкаванні на сушы і нагрузкі ў вадзе. Наведванне басейна і джакузі пакінула шмат станоўчых эмоцый.
Галіна СЕЛЕХ, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра.
НА ЗДЫМКУ: у час наведвання спартыўнага цэнтра.
Фота аўтара.

Опубликовано в  «ГЧ» 30.04.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!