Збуражскія школьнікі – зноў лепшыя ЮІРаўцы

На базе Збуражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшоў раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. У ім прынялі ўдзел 128 вучняў з 16 школьных каманд раёна.
У тэарэтычным экзамене па ведах Правілаў дарожнага руху лепш паказалі сябе вучні са Збуража, Лукава, Мельнікаў і маларыцкай СШ №1. Лідарамі ў конкурсе “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” сталі збуражскія, мельніцкія школьнікі, вучні раённай гімназіі, а таксама Хаціслаўскай, Олтушскай і Гвозніцкай школ. Фігурнае ваджэнне веласіпеда з лёгкасцю пераадолелі вучні са Збуража, Лукава і маларыцкай СШ № 2. Лепшыя вынікі на тэарэтычным экзамене па ведах асноў аказання першай дапамогі пацярпелым паказалі юныя інспектары дарожнага руху з Лукаўскай, маларыцкай № 1, Мельніцкай, Хаціслаўскай, Збуражскай і Дарапеевіцкай школ. Майстэрства ў конкурсе “Ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху” прадэманстравалі каманды Збуражскай, Хаціслаўскай і Гвозніцкай школ. У конкурсе “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне” перамаглі вучні Збуражскай, Мельніцкай і Хаціслаўскай школ. У агульным заліку першае месца ў збуражскіх ЮІРаўцаў, другое – у мельніцкіх, трэцяе – у хаціслаўскіх. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. У асабістых заліках заахвочаны Мікіта Шаўрук і Вікторыя Сіжук з СШ № 2, Іван Лямачка, Вольга Косік, Аляксандр Максімук і Таццяна Саўчук са збуражскай каманды, Арцём Ківачук з Хаціслава, Хрысціна Луцык з Арэхава.
Святлана ГОРНІК, інспектар ДАІ Маларыцкага РАУС.
НА ЗДЫМКУ: у час злёту.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.04.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!