Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама.

На ім падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Маларытчыны і выканання бюджэту ў І квартале, ацяпляльнага сезона, разгле­джана пытанне арганізацыі летняга аздараўлення ў 2014 годзе.
Перад пачаткам абмеркавання гэтых пытанняў кіраўнік спраў аблвыканкама Антон Стэльмах уручыў старшыні райвыканкама Казіміру Лапічу Грамату Брэсцкага абл­выканкама, якой горад Маларыта ўзнагароджаны як пераможца абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2013 год.
Пачынаючы работу па­сяджэння, Казімір Віктаравіч адзначыў, што ў раёне не дасягнута выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў. Работа аграрнай галіны пакуль пакідае жадаць лепшага. Бо ўсе “мінусы” ў асноўным можна аднесці менавіта да яе. Дзякуючы новым фермам з сучаснымі тэхналогіямі, палепшыліся ўмовы працы людзей, але ў той жа час перавод статка негатыўна адбіўся на стане жывё­лін, іх адаптацыі да даільных залаў, асабліва на ўзнаўленні статка – асноўным накірунку жывёлагадоўлі. Далейшая работа павінна стаць карпатлівай, штодзённай для кожнага сельгаспрадпрыемства, бо ўзровень работы з дойным статкам – гэта найбольш важны паказчык развіцця любой гаспадаркі.
Кіраўнік раёна назваў і поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, асабліва выдзеліў работу прамысловасці. Паказчык вытворчасці агульнага аб’ёму таварнай прамысловай прадукцыі выглядае дастойна на абласным узроўні. Значна зніжаны запасы гатовай прадукцыі на “КварцМелПраме”. А наогул, на ўсіх прадпрыемствах, што фарміруюць паказчык вытворчасці прамысловых тавараў, запасы гатовай прадукцыі знаходзяцца ў межах нормы.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка, які выступіў з інфармацыяй аб выніках работы за І квартал, 11 з 16 прагнозных паказчыкаў у раёне выкананы. З плюсам спрацавалі суб’екты малога прадпрымальніцтва, дзе перавыканана заданне па стварэнню малых арганізацый. У І квартале створана 51 рабочае месца пры гадавым заданні 110. 110% склаў экспарт паслуг. Намінальная сярэднямесячная зарплата дасягнула ўзроўню 3960 рублёў пры прагнозе 3825 рублёў і г.д.
Аднак горш, чым прагнозы і заданні, склаліся паказчыкі па тэмпах росту падрадных работ, экспарту тавараў, рознічнага тавараабароту, тэмпу росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, інвестыцыях у асноўны капітал.
У нашым раёне, як не раз ужо адзначалася, стан эканомікі ў многім залежыць ад вынікаў работы сельскагаспадарчай галіны. Пры запланаваным росце аб’ёмаў валавой прадукцыі аграрнага сектара ў 101% удалося выйсці толькі на 99,5%. Даведзенае заданне не выканалі 9 з 12 гаспадарак. Зніжаны паказчыкі па надоях і прыбаўленнях у вазе. Таму, як адзначыў Казімір Лапіч, у палавіне гаспадарак павінны прыкласці немалыя намаганні, каб выйсці па выніках І паўгоддзя на запланаваныя рубяжы.
— Час вельмі жорсткі, — гаварыў ён. – Праваліў – не чакай удачы ў будучым. А галоўная задача – працаваць на вынік. Іншага не дадзена.
Работа будаўнічай га­ліны раёна была канкрэтызавана ў справаздачы намесніка старшыні райвыканкама Віктара Сарокі.
— Аб’ёмы будаўніцтва ў гэтым годзе, — гаварыў Віктар Раманавіч, — зні­жаны да мяжы. У І квартале здадзена ў эксплуатацыю 19 домі­каў індывідуальных забудоўшчыкаў і толькі адзін – у СВК, агульнай плошчай 2482 квадратныя метры. Цяпер акцэнтуецца ўвага на індывідуальным будаўніцтве. У раёне на сённяшні дзень каля 400 індывідуальных забудоўшчыкаў. Аднак ёсць праблемы ў выдзяленні ім крэдытных рэсурсаў, што стрымлівае ход будаўніцтва.
Асноўныя аб’ёмы ў гэтай сферы на сёлетні год – будаўніцтва ферм у СВК “Рыта”, “Макраны”, “Дарапеевічы”. І тут ход работ ідзе не такімі тэмпамі, як хацелася б. Прычына тая ж: несвоечасовае крэдытаванне. На сённяшні дзень запазычанасць па гэтых аб’ектах складае 16 мільярдаў рублёў.
Пры абмеркаванні вынікаў ацяпляльнага сезона 2013-2014 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага сезона асобых крытычных заўваг выказана не было. Гэты ацяпляльны перыяд яшчэ раз паказаў, што там, дзе ўсё своечасова праверана, адрамантавана, — ніякіх праблем і нечаканасцей быць не павінна. Таму аб’екты энергетычнай, газавай, жыллёва-камунальнай, дарожнай гаспадаркі працавалі надзейна. Не дапушчана аварый і зрываў у цепла- і электразабеспячэнні. Такую сістэму работы трэба выкарыстоўваць і ў наступным ацяпляльным сезоне.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 3.05.2014 г. 

Добавить комментарий


TRI-TREN 200

http://medicaments-24.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!