Свяцільнік Божы на Маларытчыне

24-25 мая ў Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты не адна сотня праваслаўных вернікаў  прыклалася да каўчэжка з мошчамі адной з найбольш  любімых святых — падзвіжніцы набожнасці ХХ ст. Матроны Дзмітрыеўны Ніканавай (лістапад 1885г.-2 мая 1952г.). Яе ў народзе ўшаноўваюць як блажэнную старыцу Маскоўскую і ласкава называюць Матушкай, Матронушкай. Яна вучыла любові, цярпенню, міласэрнасці, дабрыні, спагадзе… Дапамагала пры жыцці, дапамагае і пасля яго.
Матрона Ніканава нарадзілася ў в.Себена Епіфанскага павета Тульскай губерні ў сям’і беднага селяніна. Дзяўчынка была з нараджэння не проста сляпою – яна зусім не мела вачэй. Вачныя ўпадзіны шчыльна закрываліся павекамі. З 7 гадоў стала прадказваць. На 17-м годзе жыцця Матрона нечакана перастала хадзіць і да канца зямных дзён заставалася “сядзячай”.  Двое яе братоў былі камуністамі, а Матрона са сваёю вераю ў Бога вельмі перашкаджала ім у вёсцы. Таму ў 1925г. перабіраецца ў Маскву. Жыла ў родных, знаёмых. Потым некаторы час  — у Загорску, Царыцына. Апошні свой прытулак знайшла ў 1950г. на падмаскоўнай станцыі “Сходня”. Пахавана на Данілаўскіх могілках Масквы. Вечарам 8 сакавіка 1998г. былі здабыты святыя астанкі Матроны – свяцільніка Божага, які гарэў у цемры грахоўнай ХХ стагоддзя.
На здымку: пакланенне мошчам Матроны Маскоўскай у храме г. Маларыты.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://progressive.ua

www.tsoydesign.com.ua/interiors/interer-ofisov/

http://thailand-option.com