Маршрутам “Марафона мужнасці”

На Маларытчыне пабывалі ўдзельнікі міжнароднага этапу патрыятычнага праекта “Марафон мужнасці”, правядзенне якога прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета мерапрыемства прысвечана памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія здзейснілі свой подзвіг самаахвяравання ў імя светлага Дня Перамогі. Па маршруце руху запланаваны шматлікія прыпынкі ў месцах, якія звязаны з падзеямі апошняй вайны. Акцыя ўжо прайшла ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Пскове, Віцебску, Мінску, Брэсце і іншых населеных пунктах. Удзельнікі праекта – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, члены міжнароднага дабрачыннага фонду “Абаронцы Неўскага плацдарма”, міжнароднай асацыяцыі фондаў міру, ваенна-гістарычнага клуба “Гарнізон” (дзейнічае пры Брэсцкім ГК ГА “БРСМ”), актывісты БРСМ — наведалі Мельніцкую базавую школу. Між іншым, члены ваенна-гістарычнага клуба “Гарнізон” у гэтай установе адукацыі пабывалі ўжо ў другі раз за апошні год.
Са словамі “Дзякуй Вам за Перамогу!” і кветкамі ў руках гасцей на тэрыторыі ўстановы адукацыі шчыра віталі вучні і настаўнікі Мельніцкай базавай школы. Пасля непрацяглай урачыстай сустрэчы Пётр Ківачук, настаўнік гісторыі, стваральнік і нязменны кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея ўстановы адукацыі, пачаў расказваць пра бой, які адбыўся ў наваколлі в. Мельнікі 25 чэрвеня 1941 г. Тады воіны 75-й стралковай дывізіі знішчылі ля населенага пункта больш за 300 гітлераўцаў. У адказ немцы пачалі праводзіць сярод мірнага насельніцтва карныя аперацыі… Пачатая на вуліцы размова была працягнута ўжо у сценах самога музея.Тут Пётр Іванавіч падрабязна і цікава правёў экскурсію для гасцей, засяродзіўшы ўвагу на крывавых падзеях мінулай вайны.У знак удзячнасці за цёплую сустрэчу, захаванне гістарычнай і ваеннай памяці, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення на слаўных прыкладах землякоў-партызанаў, удзельнікаў ваенных падзей на палях змаганняў і ў тыле ворага прадстаўнікі расійскай дэлегацыі перадалі ў музей кнігі пра Вялікую Айчынную вайну.
Затым удзельнікі міжнароднага марафона пабывалі на месцы бою 75-й стралковай дывізіі ў наваколлі в. Хаціслаў. Яны ўсклалі кветкі да абеліска на Кургане Славы. Пасля адбыўся невялічкі мітынг. На ім выступілі: Пётр Ківачук, які падрабязна расказаў пра гісторыю стварэння і баявыя подзвігі 75-й стралковай дывізіі, а таксама – Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар, і Павел Панасюк, старшыня савета ветэранаў вайны і працы Ленінскага раёна г. Брэс­та. Заключным акордам знахо­джання ўдзельнікаў міжнароднага этапу патрыятычнага праекта на Маларытчыне стала наведванне хаціслаўскіх могілак. Тут размова зайшла пра абаронцаў населеных пунктаў Мельнікі і Хаціслаў.
* * *
У мерапрыемстве, якое право­дзілася ў рамках міжнароднага праекта “Расія і Беларусь – адзіная гісторыя і адзіная будучыня”, прынялі таксама ўдзел: Віктар Іваноў, першы сакратар Брэсцкага АК ГА “БРСМ”; Аляксей Дзямінскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ”; Сцяпан Амялюсік, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час правядзення міжнароднага этапу патрыятычнага праекта “Марафон мужнасці” на тэрыторыі Хаціслаўскага сельсавета.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.05.2014 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

www.profvest.com

続きを読みます xn--48jm9l298kilg8rghvi.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!