Паклікаў “Абавязак”

Каб аддаць да­ніну памяці лю­дзям, жыццё якіх было цесна звязана з гісторыяй раёна, прадстаўнікі раённага камітэта грамадскага аб’­яд­нання “БРСМ”, аддзе­ла ідэа­ла­гічнай работы, культуры і па спра­­вах моладзі, раён­нага савета ветэранаў, члены клуба для пажылых лю­дзей “Незгасальны агеньчык”, які дзейнічае пры тэры­тарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прынялі ўдзел у акцыі “Абавязак” па навядзенні парадку на месцах пахавання на старых гарадскіх могілках.
Агульнымі намаганнямі былі прыведзены ў парадак брацкая магіла актывістаў, якія загінулі ад рук буржуазных нацыяналістаў на тэрыторыі Маларыцкага раёна, паколькі яна знаходзіцца пад аховай дзяржавы, месцы пахаванняў танкістаў, якія загінулі пры вызваленні Заходняй Беларусі 28 верасня 1939 года (у тым ліку камандзір танкавага батальёна Цімафей Гаўрылавіч Несянюк), магіла камсамольца-партызана Аляксея Мікалаевіча Юшчука, які загінуў у 1943 годзе ад рук фашыстаў, а таксама магілы педагагічных работнікаў раёна.
Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Андрэевіч Бойка паказаў прадстаўнікам маладога пакалення месцы пахаванняў прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашага рэгіёна.
Падобныя акцыі і мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і аб’ядноўваюць моладзь і людзей старэйшага пакалення адной мэтай – быць уважлівымі і захоўваць памяць…
Ірына ФЕДЧЫК, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі “Абавязак”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://www.etalon.com.ua

https://oncesearch.com/category/gay
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!