“Брацкая” сустрэча

Нядаўна адбылася сустрэча членаў маладзёжнага праваслаўнага руху ў гонар свяціцеля і цудатворцы Мікалая Мір Лікійскіх, што існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты, з  Паўлам Рамановічам, які ў Брэсцкім епархіяльным аддзеле адказвае за работу з моладдзю. Павел Пятровіч разам з братчыкамі абмеркаваў надзённыя і актуальныя праблемы, якія існуюць у маладзёжным асяроддзі. Праваслаўны рух на маларыцкай зямлі, адзначалі прысутныя, павінен стаць асновай для ўвацаркаўлення і духоўна-маральнай асветы моладзі. Адна з задач брацтва — больш актыўна далучаць маладых людзей да праваслаўнай веры, займацца патрыятычным выхаваннем, арганізацыяй іх вольнага часу, накіроўваць сілы і энергію моладзі ў патрэбнае рэчышча для выратавання душы. Для гэтага ёсць і сілы, і ўмовы.
 На працягу больш чым гадзіны вялася жывая і зацікаўленая размова, у час якой прагучалі вычарпальныя, абгрунтаваныя і доказныя адказы на пастаўленыя пытанні. На сустрэчы таксама прысутнічалі і светары раёна: айцец Сергій Струнец (Маларыта) і айцец Мікалай Казінец (Макраны).
На здымку: у час сустрэчы з братчыкамі.

Добавить комментарий


http://artma.net.ua

http://medicaments-24.com

https://medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!