Царква в. Збураж

Упершыню Збуражская Свята-Сімяонаўская царква згадваецца ў 1679 г. У 1894 г. яна згарэла. Доўгі час прыхаджане маліліся ў часовай цэркаўцы, пакуль справа аб пабудове новай па хадайніцтве памешчыка генерал-маёра Чычэрына не была перададзена ў Свяцейшы Сінод, які выдзеліў 18633 рублі. Будаўніцтва пачалося ў 1908 г. Да канца 1910 г. была ўзведзена цагляная царква са званіцай. Новы храм асвяцілі 14 кастрычніка ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
…У 1927 г. Пятра Вачынскага прызначылі святаром Збуражскай царквы. Аднак ужо ў 1929 г. ён быў перамешчаны на пасаду загадчыка Здзітаўскага філіяльнага прыходу. 10 студзеня 1930 г. Вачынскі быў прызначаны на месца псаломшчыка Цяляціцкай царквы, але туды ён не выехаў, а застаўся ў Збуражы. Тут П. Вачынскі вырашыў арганізаваць прыход, незалежны ад афіцыйнай праваслаўнай царквы ў Польшчы. У студзені – сакавіку ён жыў у Збуражы і вёў агітацыю сярод вернікаў, схіляючы іх не дапускаць зноў прызначанага ў Збураж святара Фёдара Лявіцкага, які быў вымушаны служыць у Гвозніцкай прыпісной царкве. У той жа час П.Вачынскі рыхтаваў глебу для аддзялення ад афіцыйнай праваслаўнай царквы. Але, каб ажыццявіць гэта, яму неабходна было аформіць выхад з адной і ўваходжанне ў якую-небудзь іншую юрысдыкцыю. З гэтай мэтай П. Вачынскі вёў перапіску з сенатарам Вячаславам Васільевічам Багдановічам, ад якога атрымаў пасведчанне аб прыняцці яго са Збуражскім прыходам арцыбіскупам Уладзімірам пад сваё кіраванне ў юрысдыкцыю праваслаўнай царквы ў Польскай дзяржаве (Руская праваслаўная царква). 23 сакавіка 1930 г. Вачынскі пры падтрымцы сялян захапіў Збуражскую царкву. Пасля набажэнства ён абвясціў аб выхадзе парафіі з юрысдыкцыі мітрапаліта Дыянісія і арцыбіскупа Аляксандра і далучэнні яе да царкоўнай групы сенатара В. Багдановіча. 31 сакавіка Палеская духоўная кансісторыя пазбавіла святара Пятра Вачынскага сану. Але на яго баку ўжо былі амаль усе сяляне і мясцовая інтэлігенцыя Збуража, таму справіцца з гэтым расколам архіепіскапу Аляксандру было ўжо нялёгка. Пасланага ім у Збураж брэсцкага раённага місіянера святара Ф. Дзмітрыюка сяляне не дапусцілі да царквы. Народ заявіў яму, што не пусціць у сваю царкву нікога, акрамя Вачынскага. Толькі ўмяшальніцтва мясцовай улады вырашыла зыход справы.
У маі настаяцелем Збуражскага прыходу быў прызначаны святар Аляксій Ушакоў. У гэты час прыхільнікамі П. Вачынскага былі каля 80% збуражскіх вернікаў. Яшчэ 16 красавіка ў судовым парадку было вырашана выселіць П. Вачынскага са святарскага дома, але ён гэтай пастанове не падпарадкаваўся. 11 мая святару А. Ушакову з дапамогай павятовага старасты і паліцыі ўдалося авалодаць царквой, а ў ноч на 12 мая П. Вачынскі быў арыштаваны. Пасля гэтага хваляванні ў прыходзе пачалі сціхаць.
Восенню 1943 г. каля в. Збураж разгарэў­ся бой паміж партызанамі і акупантамі. Падчас бою фашысты абстралялі Збуражскую царкву. У выніку яна цалкам была разбурана.
26 сакавіка 1991 г.быў асвечаны першы камень пад падмурак Свята-Пакроўскай царквы ў Збуражы. Новая цагляная царква была пабудавана ў 1993 г.
На здымках: даваенны і сённяшні выгляды Збуражскай царквы.

Опубликовано в «ГЧ» 7.05.2014 г. 

Добавить комментарий


www.medicaments-24.net/cialis-tadalafil/cialis-60-mg/

sellmax.com.ua/categories/furnitura-dlya-vorot/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!