Навіны благачыння

•Па благаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, пры маладзёжных брацтвах епархіі праводзілася традыцыйная дабрачынная акцыя “Вялікдзень – дзецям”. У ёй прынялі ўдзел і многія жыхары Маларытчыны. За час правядзення акцыі прыхаджане ахвяравалі прадметы рэлігійнага характару, цукеркі, канцылярскія прадметы, прадукты харчавання, цацкі… З усяго, што сабралі, было скампанавана 25 падарункаў. Вучні Нядзельнай школы, што існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыта, і іх настаўнікі павіншавалі са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем і ўручылі падарункі (на здымку) дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах.

•Вучні 2 “Б” класа СШ №2 райцэнтра нядаўна пабывалі на экскурсіі ў Свята-Мікалаеўскай царкве. Сёстры міласэрнасці Любоў Колпікава, Тамара Сацюк, Людміла Калеснікава расказалі дзецям пра абразы, якія знаходзяцца ў храме, а іерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, — аб унутранай будове дома Божага. Дзеці задавалі пытанні, ставілі свечкі на падсвечнікі і запальвалі іх. Затым у доме сястрынства другакласнікі слухалі ўрыўкі з жыція святых. Сёстры міласэрнасці таксама расказалі пра нормы паводзін, дабро і зло.
Закончылася экскурсія чаяпіццем і наведваннем царкоўнай лаўкі.

•У Велікодную ноч падчас урачыстага богаслужэння ў Свята-Мікалаеўскую царкву г.Маларыта традыцыйна быў дастаўлены Жыва­творны агонь з храма Уваскрэсення Хрыстова (г. Іерусалім, Ізраіль).
Цяпер ён пастаянна гарыць у храме ля маларыцкага абраза Божай Маці “Замілаванне”. Адсюль Жыватворны агонь быў дастаўлены ва ўсе прыходы Маларыцкай царкоўнай акругі.
Між іншым, усе, хто жадае, могуць у любы дзень, калі адкрыты храм, узяць “Святло нябеснае” сабе дадому.

•У Арэхаўскай сярэдняй школе з мясцовым праваслаўным прыходам ў рамках “Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Беларускай праваслаўнай царквой” наладжана даўняя і цесная сувязь па духоўнаму выхаванню маладога пакалення.
Анатоль Дударчук, настаяцель Арэхаўскага прыхода ў імя вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы, расказаў, што на Вялікдзень вучні школы ўрачыста віншуюць праваслаўных вернікаў з гэтым двунадзясятым святам. Такая традыцыя ў Олтушы зарадзілася яшчэ 9 гадоў таму. Сёлета ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі таксама ўдзел: Святлана Вітаноўская, старшыня Олтушскага сельскага Савета; Мікалай Пакроўскі, старшыня СВК “Арэхава”; Валянціна Жалнерык, дырэктар мясцовай сярэдняй школы.
З імправізаванай сцэны гучалі вершы, песні… Настаяцель храма, святар Анатоль Дударчук напрыканцы велікоднага ранішніка ўручыў дзецям, што прысутнічалі, сувеніры.

Опубликовано в «ГЧ» 7.05.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://chemtest.com.ua

http://rezeptfrei-viagra.com

https://pofar.com.ua