Маларыцкае благачынне ў WWW

Магчымасці Інтэрнета бязмежныя. На яго прасторах можна знайсці адказ практычна на любое пытанне, якое ўзнікла. І хутка, і зручна. Не засталася ўбаку ад гэтай унікальнай з’явы і царква. Сёння ў беларускім сегменце сусветнай павуціны, напрыклад, налічваецца каля ста праваслаўных праектаў. Годнае месца сярод іх займае і сайт Маларыцкага благачыння, які працуе з лістапада 2004 г. па благаславенню Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага. Адміністратарам яго з моманту стварэння з’яўляецца айцец Віталь Равінскі, настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Ляхаўцы. З 19 красавіка г.г. сайт абноўлены. Ён набыў прыгожы дызайн, стаў простым у абыходжанні і мае такі адрас: . Варта дадаць, што таксама паралельна існуе версія на беларускай мове, якую можна знайсці і па гасцявому доступу на byfly (. malorita.of.by). На сённяшні дзень сайт складаецца з 10 раздзелаў, у якіх усебакова плануецца адлюстроўваць жыццё благачыння. Будуць тут матэрыялы і на агульнацаркоўную тэматыку. Напрыклад, у раз­дзеле “Мультымедыя” ўжо зараз у рэальным часе можна паглядзець 4 фільмы праваслаўнай на­кіраванасці. Ка­рыс­ным навед­вальнікам будзе і “Зваротная сувязь”, дзе, апроч іншага, можна задаць пытанне светару і атрымаць кампетэнтны адказ. Па задумцы стваральнікаў, своеасаблівай энцыклапедыяй павінен стаць раз­дзел “Благачынне”, дзе годнае месца зойме гісторыя храмаў раёна, іх адрасы, тэлефоны, фотаздымкі светароў…
НА ЗДЫМКУ: адміністратар сайта Маларыцкага благачыння Віталь РАВІНСКІ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


profvest.com

np.com.ua

www.alt-energy.in.ua