Пра пенсіі, пуцёўкі, лагеры

цікавіліся жыхары раёна ў намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Шпетнага ў час “прамой лініі”. Ніжэй – рэпартаж з яе.

Аляксандра Васільеўна Уласюк, в. Збураж:
— Апошні раз атрымала пенсію толькі на 35 рублёў большую. Чаму так нязначна яна павялічылася?
Вадзім Шпетны:
— У сувязі з адпаведным павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму і ў адпаведнасці з індывідуальным каэфіцыентам Вашага заробку пенсія павялічана Вам правільна. Цяпер яна складае ў Вас 2 мільёны 50 тысяч 600 рублёў.
Аляксандр Сяргеевіч Лядзінскі, г. Маларыта:
— У гарадскім парку, перад будынкам спартыўнага цэнтра “Жамчужына”, ёсць скульптура бегуноў. Напэўна, там трэба ўстанавіць шыльдачку, якая б сведчыла, што сімвалізуе скульптура. Некаторыя думаюць, што яна прысвечана брэндаваму спартыўнаму мерапрыемству, якое штогод праводзіцца ў нашым горадзе, — міжнароднаму маларыцкаму марафону, некаторыя думаюць інакш.
В. Ш.:
— Скульптура гэтая больш сімвалізуе спартыўную сям’ю, прапагандуе заняткі спортам, для чаго ў нашым горадзе ёсць усе магчымасці, і многія сем’і гэтымі магчымасцямі карыстаюцца: наведваюць басейн, трэнажорную залу, займаюцца гульневымі відамі спорту. Вось і літаральна нядаўна ў “Жамчужыне” прайшлі спаборніцтвы па гандболу паміж сем’ямі. А наконт шыльдачкі, мабыць, і варта падумаць, хаця ў любым выпадку скульптура прысвечана тым, хто любіць спорт і вядзе здаровы лад жыцця.
Мікалай Іванавіч, г. Маларыта:
— Хацелася б ведаць, колькі пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне выдзелена сёлета на наш раён?
В. Ш.:
— За кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на лячэнне і аздараўленне жыхароў нашага раёна выдзелена 182 пуцёўкі.
Надзея Леанідаўна Смаль, г. Маларыта:
— Ці будуць у час летніх канікулаў працаваць дзённыя аздараўленчыя лагеры спартыўнага профілю?
В. Ш.:
— Будуць. У горадзе, напрыклад, такі лагер будзе працаваць на базе СШ № 2. Яшчэ лагеры гэтага профілю будуць арганізаваны ў Ланской, Ляхавецкай, Чарнянскай і Мельніцкай школах. У іх змогуць адпачыць у сярэднім 100 вучняў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Вадзім ШПЕТНЫ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 14.05.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


краска фасадная

ディテール ac-sodan.info

ukrterminal.kiev.ua