“МЕЛОДЫІ ДАБРА”

Так называлася дабрачынная акцыя, ініцыіравала якую раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”
А вы чулі калі-небудзь мелодыю дабра? Яна самая ласкавая, пяшчотная, здольная адкрыць у душы кожнага чалавека самыя лепшыя якасці, падарыць святло і радасць іншым. Невыпадкова назву “Мелодыі дабра” атрымала раённая дабрачынная акцыя, што ўжо другі год запар прыносіць радасць дзецям, якім патрэбны наша ўвага і дапамога. Ініцыятарамі яе выступілі раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Яшчэ напярэдадні свята жанчын у гарадскім Доме культуры прайшоў святочны дабрачынны канцэрт “Жанчына – жамчужына вясны”. Кожны, хто прыйшоў на канцэрт, адначасова далучыўся да добрай справы, бо грошы, якія былі выручаны ад продажу білетаў, пайшлі на набыццё рэчаў для дзяцей-інвалідаў.
Дапамога дзецям і работа з моладдзю ў рамках праекта “Нашы дзеці” – вельмі важныя накірункі дзейнасці аб’яднання “Белая Русь”. Адзін з напрамкаў гэтага праекта — акцыя “Мелодыі дабра”, якая аб’ядноўвае маларытчан, вучыць быць адкрытымі да добрых спраў і міласэрнымі ў адносінах да людзей, якія жывуць побач.
— За сродкі, якія атрымалася сабраць у час акцыі летась, мы змаглі набыць абсталяванне ў Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Сёлета было прынята рашэнне аказаць дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Вядома, сабраныя сродкі не такія вялікія, і ўсім дзецям мы не зможам дапамагчы, але ж, спадзяюся, у час гэтай акцыі і многіх іншых дабрачынных мерапрыемстваў “Белай Русі” яшчэ многія дзеці будуць ахоплены ўвагай і клопатам, — падкрэсліў Вадзім Шпетны, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.
З прыемнай місіяй уручыць падарункі, якія былі набыты за сродкі, выручаныя ў час акцыі, у новы дом сям’і Алега і Ірыны Коцелевых, у якіх ужо трое дзетак, завіталі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Федчык, а таксама прадстаўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Алене Коцелевай ужо 10 га­доў. Яна ветлівая і таленавітая дзяўчынка, у якой шмат ідэй і здольнасцей, што дазваляе ёй брацца за самыя розныя захапленні. А яшчэ Алёнка вельмі любіць, калі ў доме збіраюцца госці, таму ў дзень, калі мы наведалі сям’ю Коцелевых, з вуснаў Алены не сыходзіла шчаслівая ўсмешка.
Уручаючы падарункі, а гэта камп’ютарны стол, за якім Алене будзе зручна вучыць урокі і займацца на камп’ютары, прэзенты ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” і Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання, Вадзім Шпетны адзначыў, што яму асабліва прыемна завітаць у госці да сям’і Коцелевых, пазнаёміцца з Аленай, якую часта бачыў сярод удзельнікаў розных раённых мерапрыемстваў. І падкрэсліў, што менавіта ў такіх сем’ях, дзе разумеюць адзін аднаго, разам змагаюцца з жыццёвымі цяжкасцямі, падтрымліваюцца маральныя прынцыпы нашага грамадства.
Іншыя сродкі, сабраныя ў час акцыі “Мелодыі дабра”, пойдуць на аказанне дапамогі маленькім Паўліку і Дашы Братчукам з вёскі Радзеж, якія пакутуюць ад цяжкай хваробы.
Дар’я ЛУЦЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.05.2014 г.

Добавить комментарий


ka4alka-ua.com

www.steroid.in.ua

https://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!