“Чытаем верш па-беларуску”

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Брэстчыне праводзіцца акцыя “Зноў памяці звіняць званы: чытаем верш па-беларуску”. У яе актыўна ўключыліся і работнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Ва ўстанове культуры кожны дзень можна было пачуць творы беларускіх пісьменнікаў у выкананні майстроў слова.
А яшчэ — расказы пра першыя дні вайны на Маларытчыне, пра нялёгкае жыццё на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі, пра помнікі і абеліскі, якія ўвекавечваюць памяць тых, хто цаною свайго ўласнага жыцця змагаўся з ненавісным ворагам і загінуў, не дажыўшы да светлага дня Перамогі. Пра ўсё гэта госці бібліятэкі, вучні 9 класа сярэдняй школы №2 горада, пачулі з вуснаў старшыні райсавета ветэранаў Уладзіміра Бойкі, які быў запрошаны ў бібліятэку на сустрэчу са школьнікамі. Ён расказаў таксама пра сям’ю начальніка 9-й заставы 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада лейтэнанта Андрэя Кіжаватава, якая была расстраляна немцамі восенню 1942 г. у час карнай экспедыцыі ля в. Лешніца.
Уладзімір Бойка ахвотна прачытаў свае любімыя вершы беларускіх паэтаў.
* * *
Да Дня Перамогі ў дзіцячай біб­ліятэцы прайшло гістарычнае відэа­падарожжа “Доўгае рэха вайны”, у якім прынялі ўдзел шасцікласнікі СШ №2.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення сустрэчы ў раённай бібліятэцы з Уладзімірам Бойкам, старшынёй раённага савета ветэранаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.05.2014 г.

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

www.niko-centre.kiev.ua

also best-products.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!