Тэатральны прыстанак

Прайшоў раённы агляд абласнога фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральны прыстанак”. У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з 13 устаноў адукацыі раёна. На думку кампетэнтнага журы, найбольшую прафесіянальную падрыхтоўку паказалі: узорны тэатральны калектыў «Каламбур» Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з пастаноўкай “Прыгоды Нязнайкі” (па казцы Мікалая Носава, кіраўнік Валянціна Самуйлік); тэатр гульні ”Вялікі перапынак” РЦДАДіМ з экалагічнай гульнёвай праграмай ”Чаму дрэвы плачуць?” (кіраўнік Зоя Ляшчынская з удзелам танцавальнага калектыву РЦДАДіМ, кіраўнік Ала Шабогіна); тэатральныя калектывы СШ №1 з пастаноўкай “Казкі скрозь каменне” па матывах п’есы Вольгі Шэрынавай (кіраўнік Ксенія Табачкоўская); СШ №2 з пастаноўкай “У краіне нявывучаных урокаў” па казцы Ліі Гераскінай (мастацкі кіраўнік Таццяна Тарноўская, пастаноўшчык Зоя Ляшчынская); Хаціслаўская СШ з аўтарскай казкай “Расцветайка” (аўтар і кіраўнік Вольга Бірыла).
— Вынікі агляду паказалі, — кажа Ніна Алесік, дырэктар ўстановы адукацыі “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, — што фестываль тэатральных калектываў прыжыўся на Маларытчыне i стаў папулярным. Аб гэтым сведчыць колькасць удзельнікаў i высокая актыўнасць калектываў i выканаўцаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: на сцэне было і весела, і цікава, і відовішчна.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.05.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!