Чэмпіён адкрытага Кубка Беларусі

Данііл Новікаў, вучань 5 “А” класа раённай гімназіі, заваяваў дыплом І ступені ў адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу ў раздзеле “Лайт-кантакт” (лёгкі кантакт) у вагавой катэгорыі да 37 кг. Ён у складзе зборнай вобласці на спаборніцтвах прадстаўляў цэнтр адзінаборстваў “Тарнада” Рэспубліканскай асацыяцыі баявых мастацтваў (г.Брэст). Між іншым, у турніры прыняло ўдзел 160 спартсменаў з розных клубаў і федэрацый.
Данііл у такіх спаборніцтвах прымаў удзел не першы раз. Многія выступленні ў іх сталі выніковымі. Акрамя таго, у хлопца ўжо ёсць 5 дыпломаў за перамогу рознай вартасці ў гэтым жа раздзеле “лайт-кантакт”, заваяваных на папярэдніх турнірах.
— Секцыю ўсходніх адзінаборстваў, якая працуе на базе СШ №1, наведваю ўжо 7 гадоў, — кажа Данііл Новікаў. –Спачатку пайшоў туды дзеля цікавасці разам з братамі Дзмітрыем і Дзянісам, якія наведвалі заняткі. А потым і самому захацелася навучыцца таму, што ўбачыў на трэніроўках.
Данііл сваё майстэрства адшліфоўвае 2 разы на тыдзень пад кіраўніцтвам трэнера Вадзіма Вайцюка. Заняткі хлопец не будзе спыняць і пасля перамогі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Плануецца, што Данііл Новікаў хутка прыме ўдзел у чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Італіі.
* * *
Удала ў адкрытым кубку Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу выступілі і іншыя маларытчане. Напрыклад, у Кірылы Нурбекава, Арцёма Дубача, Дзмітрыя Багуты – таксама ў скарбонцы спартыўных дасягненняў гэтага турніру дыпломы І ступені, ва Уладзіслава Назарука, Мікалая Герасімука, Андрэя Аўдзеюка, Валянціна Якшука – дыпломы ІІ ступені, а ў Івана Смаля і Сямёна Люльковіча – ІІІ ступені.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Данііл Новікаў, пераможца адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу ў раздзеле “Лайт-кантакт”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.05.2014 г.

Добавить комментарий


topobzor.info

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!