Юбілейныя пераможцы

Май – месяц святаў, у шэрагу якіх і журналісцкія. І няхай тое, што было арганізавана ў Брэсце ў мінулую пятніцу, не каляндарнае, але ж традыцыйнае, да таго ж яшчэ і юбілейнае – у дзясяты раз праводзілася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў абласнога спаборніцтва сярод абласных, раённых, гарадскіх газет, тэлебачання і радыё і прафесійных журналістаў.
Той, хто валодае інфар­мацыяй, валодае светам. Увага аўдыторыі СМІ – галоўная для іх узнагарода. Сотні тысяч чытачоў, гледачоў і слухачоў сёння чэрпаюць інфармацыю з 56 газет, з якіх 20 дзяржаўныя, 12 часопісаў, тэлевізійных каналаў і радыёперадач, што выходзяць у свет і эфір на Брэстчыне. Сотні журналістаў пішуць летапіс вобласці, першымі прыносячы ў дамы яе жыхароў самыя свежыя і цікавыя навіны. І за гэтай працай – душа журналіста, асоба якога шматгранная і творчая. А праца – напружаная і стваральная. Таму 10 гадоў назад у аблвыканкаме было прынята рашэнне штогод праводзіць такі прафесійны конкурс і ўшаноўваць у маі работнікаў друку, тэлебачання і радыё.
Віншуючы з юбілеем журналісцкага конкурсу, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, у прыватнасці, што гэтая 10-я цырымонія супала і з яго асабістым юбілеем. 10 гадоў назад ён узначаліў Брэсцкую вобласць.
— Увесь гэты час мы ішлі разам. Усе мы разам з вамі шмат зрабілі для таго, каб на Брэстчыне людзям жылося ўтульна і камфортна. Час імклівы – мяняюцца падыходы, удасканальваюцца тэхналогіі ў журналісцкай працы, але не павінна мяняцца сутнасць журналістыкі, — гаварыў ён, звяртаючыся да работнікаў слова. – І такі конкурс якраз і садзейнічае ўдасканаленню журналісцкага майстэрства.
Канстанцін Андрэевіч вы­казаў надзею, што жур­налісты вобласці і далей будуць працаваць для лю­дзей.
— Сіла слова – бязмежная, а таму праца ваша ў развіцці эканомікі вобласці, яе сацыяльнай сферы – неацэнная, — гаварыў у час сустрэчы з журналістамі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.
Усяго журналістаў ушаноўвалі ў 16 намінацыях і 13 спецыяльных праектах. Не засталіся без узнагарод і нашы калегі. Карэспандэнт рэдакцыі Мікалай Навумчык выйшаў пераможцам у намінацыі на лепшы нарыс “Наш сучаснік”, а адказны сакратар газеты Ірына Касцевіч узнагароджана Дыпломам абласнога Савета дэпутатаў за спецпраект “Круглы стол”. Віншуем калег з перамогай, жадаем і надалей вострага пяра, прафесійнага ўдасканалення, чытацкай увагі.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: узнагароду Ірыне КАСЦЕВІЧ уручае старшыня аблсавета Сяргей АШМЯНЦАЎ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.05.2014 г.

Добавить комментарий


доставка воды киев цена

unc-mps.com.ua

www.cialis-viagra.com.ua/kareprost/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!