Старшынёй Арэхаўскага сельскага Савета абрана Святлана Вітаноўская

Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Нарадзілася Святлана Васільеўна ў вёсцы Арэхава. У 1991 годзе паступіла ў Брэсцкі педуніверсітэт. З 1993 года паралельна з вучобай пачала працаваць у Арэхаўскай школе выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З верасня 2013 года была назначана завучам па вучэбнай рабоце. З 4 красавіка 2014 г. – старшыня Арэхаўскага сельскага Савета.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Думаю, гэта мудрасць у прыняцці рашэнняў, ініцыятыўнасць, прагназаванне сваіх дзеянняў, уважлівыя адносіны да лю­дзей, дысцыплінаванасць, адказнасць за свае ўчынкі і абавязкова ўменне трымаць слова, якое не павінна разыходзіцца са справай. З учынкаў складаецца аўтарытэт чалавека і кіраўніка. Увогуле кіраўнік павінен быць моцнай асобай, мець трывалы маральны стрыжань, тады ўсё атрымаецца.
Думкі пасля шасці тыдняў работы на новай пасадзе:
— На любой рабоце галоўнае – жаданне працаваць. Першыя дні старалася ўсё зразумець і нічога не ўпусціць. Работа ў школе, дзе 200 вучняў, таксама была адказнай, але работа ў сельсавеце, насельніцтва якога складае 1050 чалавек, патрабуе павышанай адказнасці. За табою стаяць людзі, іх лёсы, а значыць трэба быць вельмі ўважлівым, ісці ў нагу з часам. Хочацца, каб і далей ствараліся ўмовы для жыцця вяскоўцаў, каб у вёску прыязджала і заставалася жыць моладзь, каб паляпшаўся дабрабыт людзей. На гэта і будзе накіравана работа, спадзяюся, пры падтрымцы іншых арганізацый. Не магу не выказаць словы падзякі ўсім, хто дапамог мне ўнікнуць у справы, падтрымаў. Цяпер разам будзем працаваць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня Арэхаўскага сельскага Савета Святлана ВІТАНОЎСКАЯ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.05.2014 г.

Добавить комментарий


www.220km.com

источник sledoc.com.ua

обращайтесь www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!