Час паслужыць Айчыне

Завяршылася адпраўка маладога папаўнення ў рады Узброеных Сіл краіны. На тэрміновую ваенную службу ў час вясенняга прызыву з нашага раёна накіравана 27 юнакоў, з іх 5 — будуць праходзіць службу ў рэзерве.
Чарговая партыя з 10 чалавек накіравана з райваенкамата на абласны зборны пункт. Новае папаўненне з Маларытчыны свой грамадзянскі абавязак гэтага прызыву будзе выконваць у Брэсце, Баранавічах, Слоніме і Мінску.
— Вывучэнне,адбор і адпраўка ў войскі грамадзян, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, ажыццяўлялася прадстаўнікамі ваеннага камісарыята, а таксама прадстаўнікамі вайсковых часцей Узброеных Сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, — кажа Валянцін Абрамук, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата. –Юнакоў-прызыўнікоў у гэтым годзе менш, калі параўноўваць з аналагічным перыядам 2013г. Аднак мы ў цэлым здолелі адабраць неабходную колькасць найбольш дастойных, у якіх добрае здароўе і якія валодаюць высокімі маральна-дзелавымі якасцямі. Неабходна дадаць, што на службу нашы юнакі настроены станоўча і ў пераважнай большасці ідуць служыць ахвотна і з жаданнем.
…Унутраны дворык райваенкамата. Кожнаму маладому чалавеку ў прысутнасці іх родных, блізкіх, знаёмых Алег Шышацкі, ваенны камісар, уручае ваенныя білеты, жадае поспехаў, добрасумленна і годна выканаць свой грамадзянскі абавязак, хутка вярнуцца назад дадому. Айцец Анатоль Дударчук, настаяцель храма ў гонар святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы в. Арэхава, акрапляе ўсіх навабранцаў святой вадой, дае пацалаваць крыж, благаслаўляе на службу.
…Некалькі хвілін на развітанне. І вось у суправаджэнні прадстаўніка ваеннага камісарыята юнакі пакідаюць родны горад. Накіроўваюцца ў новае жыццё па ваенным распарадку.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час адпраўкі маладога папаўнення з Маларытчыны на сапраўдную ваенную службу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.