Дзявятак і дзясятак на экзаменах!

Пачатак лета для выпускнікоў сярэдніх і базавых школ раёна прынёс самую гарачую і напружаную пару – экзамены. Прайшлі першыя выпрабаванні ў навучальных установах Маларытчыны.
Вучні дзявятых класаў традыцыйна здаюць беларускую і рускую мовы, матэматыку (ўсе – пісьмова) і гісторыю Беларусі (вусна). Адзінаццацікласнікі пацвярджаюць свае веды па матэматыцы, беларускай ці рускай мове (на выбар), англійскай мове. Яшчэ адзін экзамен яны здаюць па жаданні, выбіраючы любы прадмет са школьнага курса.
У раённай гімназіі сёлета заканчваюць дзявяты клас 73 вучні, адзінаццаты – 41. Многія гімназісты, па словах Алы Закрутнай, дырэктара ўстановы адукацыі, паказалі ўжо добрыя веды на выпускных экзаменах.
Сёлета выпускныя вечары ва ўстановах адукацыi раёна пройдуць 12 чэрвеня.
Мікалай Навумчык.
На здымку: Арцём Андарак, вучань 9 “А” класа, на экзамене па беларускай мове.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.06.2014 г.

Добавить комментарий


777.shtory.ua

http://pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!