Сучасныя паслугі — новыя магчымасці

Каб валодаць поўнай інфармацыяй аб тых тэхналагічных рэвалюцыях, што адбываюцца ў сістэме тэлекамунікацый, трэба пастаянна сачыць за працэсам развіцця сувязі. У нашым імклівым жыцці рабіць гэта няпроста. А таму спецыялісты райвузла электрасувязі час ад часу праводзяць семінары, якія дазваляюць пазнаёміць шырокую аўдыторыю з усімі навінкамі. Чарговы семінар пад назвай “Сучасныя паслугі РУП “Белтэлекам” сабраў разам кіраўнікоў і тэхнічных спецыялістаў многіх арганізацый раёна.
На пачатку удзельнікі семінара атрымалі вычарпальную інфармацыю аб тым, што ўяўляе сабою работа раённага вузла электрасувязі. На сённяшні дзень у раёне налічваецца без малога 11 тысяч абанентаў тэлефоннай сувязі, на 100 жыхароў, як заўважыў, адкрываючы семінар, начальнік раённага вузла электрасувязі Анатоль Клюнчык, прыпадае 45,4 тэлефона, сетка перадачы дадзеных ByFly налічвае 4200 абанентаў, больш за 3300 абанентаў карыстаюцца інтэрактыўным тэлебачаннем “Zala”. Для кожнага абанента вельмі важна атрымліваць якасныя паслугі. А таму ўвага надаецца мадэрнізацыі. Дзякуючы ёй ёсць магчымасць укараняць новыя віды паслуг. Аб стратэгіі іх развіцця распавяла начальнік лінейна-станцыённага цэнтра Таццяна Крэйдзіч. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з новай паслугай “Максіфон”, якая дазваляе рабіць выгадныя званкі праз інтэрнэт са стацыянарнага ці мабільнага ўстройства, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. У зручнасці такога віду паслугі можна было пераканацца на практыцы, прыняўшы званок на свой тэлефон з нумара абанента “Максіфона”. Даведаліся удзельнікі семінара і пра перавагі бесправаднога доступу ў інтэрнэт (Home WiFi), атрымалі падрабязную інфармацыю аб эфірным лічбавым тэлебачанні “Zala”, базавы пакет якога ўключае 26 каналаў. Размова на семінары зайшла і аб перспектывах прадастаўлення паслуг з выкарыстаннем валаконна-аптычных ліній сувязі, якія дазволяць значна павялічыць хуткасць работы інтэрнэту, а таксама аб дадатковых сервісах на базе платформы IMS. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з такімі сучаснымі паслугамі тэлефоннай сувязі, як “Вір­туальная АТС”, “Музычны марафон”, “Мінскі нумар”, “Серыйны нумар”, “Аўдыя­канферэнцыя”. Мно­гіх заці­кавіла такая дадатковая паслуга, як “Бацькоўскі кантроль”, якая дазваляе бацькам абмежаваць доступ дзяцей на непажаданыя для іх прагляду катэгорыі сайтаў. Не засталіся без увагі і навінкі інтэрактыўнага тэлебачання “Zala”. Спецыялісты райвузла электрасувязі распавялі пра такія дадатковыя пакеты, як “Дзіцячы”, “Для душы”, “На канапе”, “КІНАмікс”, “Начны” і іншыя, якія, па жаданні абанента, могуць дапоўніць базавы пакет інтэрактыўнага тэлебачання, што складаецца з 45 каналаў.
Абмеркаваць убачанае і пачутае, атрымаць адказы на пытанні, выказаць свае пажаданні ў спецыяльнай анкеце, а таксама адразу на месцы заключыць дагавор на падключэнне новых відаў паслуг удзельнікі семінара маглі ў час “круглага стала”. Першым кліентам, хто заключыў дагаворы, былі ўручаны падарункі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час семінара.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.06.2014 г.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

https://showroom-kiev.com.ua

avrora-trans.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!